Мюоннае нейтрына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
мюоннае нейтрына
сімвал

νμ

маса

менш за 0,28 эВ, але не нулявая

статыстыка

ферміён

група

лептон

пакаленне

другое

узаемадзеянне

слабае,
гравітацыйнае

квантавыя лікі
электрычны зарад

0

спін

½

Іншыя ўласцівасці і звесткі
час жыцця

стабільныя

каналы распаду

няма

склад часціцы

элементарная часціца

адкрыта

Леон Ледэрман, Мелвін Шварц і Джэк Стэйнбергер (1962)

Мюоннае нейтрына (абазначаецца як νμ) — элементарная часціца, адзін з трох відаў нейтрына. Разам з мюонам складае другое пакаленне лептонаў[1].

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Мюонныя нейтрына могуць «ператварацца» у электронныя[2].

Адкрыццё[правіць | правіць зыходнік]

Гіпотэза аб існаванні яшчэ аднаго віду нейтрына (акрамя ўжо вядомага электроннага) была прапанавана ў 1940-х гадах. Эксперыментальна часціца была знойдзена ў 1962 годзе групай даследчыкаў пад кіраўніцтвам Леона Ледэрмана, Мелвіна Шварца і Джэка Стэйнбергера. За гэтае адкрыццё навукоўцы былі ўзнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па фізіцы ў 1988 годзе.

Магчымы звышсветлавы рух[правіць | правіць зыходнік]

Група даследчыкаў, якія працуюць з дэтэктарам OPERA, у найбуйнейшай у свеце лабараторыі фізікі ядзерных даследаванняў CERN, апублікавала вынікі сваіх вымярэнняў, з якіх вынікае, што мюонныя нейтрына могуць рухацца хутчэй чым святло[3]. Атрыманыя вынікі спецыялісты ставяць пад сумненне, таму што яны не адпавядаюць не толькі тэорыі адноснасці, але і іншым эксперыментам з нейтрына[4]. 23 лютага 2012 года ЦЕРН паведаміла, што калабарацыя OPERA выявіла два фактары, якія маглі выклікаць памылкі вымярэння[5][6] Праведзеныя ў сакавіку 2012 года незалежныя вымярэння ў тым жа тунэлі сверхсветовых хуткасцей нейтрына не выявілі[7]. У маі 2012 года OPERA правяла рад кантрольных эксперыментаў і прыйшла да канчатковай высновы, што прычынай памылковага вываду аб звышсветлавой хуткасці стаў тэхнічны дэфект (дрэнна устаўлены раздым аптычнага кабеля)[8].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]