Тау-лептон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тау-лептон
сімвал
маса 1,77682(16) ГэВ[1]
антычасціца
лік відаў 1
статыстыка ферміён
група лептон
пакаленне 3
узаемадзеянне электрамагнітнае,
слабае,
гравітацыйнае
квантавыя лікі
электрычны зарад -1
спін ½
каляровы зарад адсутнічае
лік спінавых станаў 2
Іншыя ўласцівасці і звесткі
час жыцця 2,9×10−13 с
каналы распаду


  • (17,4 %)
  • (17,8 %)
  • адроны (> 50 %)
састаў часціцы элементарная часціца
адкрыта 1975

Тау-лептон (ад грэчаскай літары грэч.: τ — тау, якая выкарыстоўваецца для абазначэння), таон — нестабільная элементарная часціца з адмоўным электрычным зарадам і спінам ½. У Стандартнай Мадэлі фізікі элементарных часціц класіфікуецца як частка лептонаў сямейства ферміёнаў (разам з электронам, мюонам і нейтрына). Як і ўсе фундаментальныя часціцы, тау-лептон мае антычасціцу з зарадам процілеглага знака, але з такой жа масай і такім жа спінам: антытау-лептон (антытаон). Разам з ім, а таксама тау-нейтрына і антынейтрына, тау-лептон складае трэцяе пакаленне лептонаў.

Тау-лептон быў адкрыты ў 1975 годзе на электрон-пазітронным калайдары SPEAR ў Нацыянальнай паскаральнай лабараторыі SLAC (Стэнфард, ЗША) М. Перлам і супрацоўнікамі[2]. Тау-лептоны ўтвараліся ў выніку рэакцыі

За адкрыццё гэтай часціцы Марцін Перл атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы за 1995 .

Маса τ-лептона 1778,8 МэВ. Час жыцця 2,9×10−13 с.

Распады[правіць | правіць зыходнік]

Дыаграма Фейнмана асноўных распадаў τ-лептона

Тау-лептон з'яўляецца адзіным лептонам, які можа распадацца на адроны, бо астатнія лептоны вельмі лёгкія для гэтага.

Асноўныя каналы распаду -лептона:

  • (17,4 %)
  • (17,8 %)
  • адроны (> 50 %)

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://physics.nist.gov/cuu/Constants/Table/allascii.txt Fundamental Physical Constants --- Complete Listing
  2. M. L. Perl et al, «Evidence for Anomalous Lepton Production in e±e- Annihilation» Phys. Rev. Lett., 35, 1489 (1975)