Кварк

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Ква́рк — фундаментальная часціца ў стандартнай мадэлі, якая не назіраецца ў свабодным стане. Гіпотэза пра існаванне кваркаў узнікла ў 1964 г. у схеме унітарнай сіметрыі. Тэорыя прыпісвае кваркам дробны электрычны зарад (1/3 і 2/3 ад элементарнага). Паводле стандарнае мадэлі з іх складаюцца ўсе адроны. З трох — барыёны, і з пары кварк-антыкварк — мезоны. Пошукі кваркаў да гэтага часу не далі поспеху, калі не лічыць 6 вельмі супярэчлівых выпадкаў выяўлення іх у касмічных прамянях. На дадзены момант вядомыя 6 «водараў» кваркаў, уласцівасці якіх прыведзеныя ў табліцы.

Антыкварк[правіць | правіць зыходнік]

Антыква́рк — фундаментальная часціца ў стандартнай мадэлі, якая з'яўляецца антычасціцай кварка. Антыкваркі адрозніваюцца ад кваркаў толькі тым, што ўсе іх квантавыя лікі супрацьлеглыя па знаку.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]