Станіслаў Антоні Бужынскі
Станіслаў Антоні Бужынскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Казімір Несялоўскі | ||||||
Пераемнік | Тадэвуш Бужынскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стэфан Таркоўскі | ||||||
Пераемнік | Ян Храптовіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 27 красавіка 1701[1][2] | ||||||
Смерць |
15 мая 1775[2] (74 гады) |
||||||
Род | Бужынскія[d] | ||||||
Бацька | Канстанцін Ваўжынец Бужынскі[d] | ||||||
Маці | Гальшка з Бутлераў[d] | ||||||
Жонка | Марыяна з Копцяў[d][1][2] | ||||||
Дзеці | Тадэвуш Бужынскі | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Узнагароды |
Станіслаў Антоні Бужынскі (27 красавіка 1701 — 15 мая 1775) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Кашталян берасцейскі (1748—1752) і смаленскі (1752—1763).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Займаў пасады скарбніка смаленскага, старосты краснасельскага, з 1732 года інстыгатара (пракурора) літоўскага. З 1748 года кашталян берасцейскі, y 1752—1763 гадах кашталян смаленскі. Таксама быў паслом на соймы 1732, 1733 (выступаў на ім за абранне каралём Станіслава Ляшчынскага), 1738, 1740, 1744, 1746 гадоў; дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1736 годзе.
Падтрымліваў Чартарыйскіх. Пасля смерці жонкі адмовіўся ад грамадскай дзейнасці, уступіў y ордэн езуітаў. Сабраў для апублікавання найважнейшыя пастановы соймаў Польшчы і Рэчы Паспалітай да сярэдзіны XVIII стагоддзя (выдадзены ў 1765 годзе яго сынам Тадэвушам Бужынскім).
У 1769 годзе быў адзначаны Ордэнам Белага Арла.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Пазднякоў В. Бужынскі Станіслаў Антоній // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 354. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 99. — ISBN 978-83-65880-89-5
- ↑ а б в Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 91. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
- Нарадзіліся 27 красавіка
- Нарадзіліся ў 1701 годзе
- Памерлі 15 мая
- Памерлі ў 1775 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Бужынскія
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Асобы
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Кашталяны смаленскія
- Кашталяны берасцейскія
- Інстыгатары вялікія літоўскія
- Скарбнікі смаленскія
- Старосты краснасельскія
- Езуіты
- Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
- Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага