Смаленскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Смаленскі павет
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Смаленск
Смаленскі павет на карце
Час існавання 16251667

Смале́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — горад Смаленск.

Гарады: Белы, Дарагабуж, Красны, Масальск, Рослаў, Сярпейск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1613 Вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што вызнала Маскоўская дзяржава пры складанні Дэулінскага перамір’я (1618). У 1625 утварыліся Старадубскі і Смаленскі паветы, у склад апошняга ўвайшлі Смаленскі, Вельскі, Дарагабужскі, Рослаўскі, Сярпейскі, Невельскі, Себежскі і Краснагорскі «ўезды» (колішнія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Маскоўскай дзяржавы)[1].

У 1633 са Смаленскага вылучыўся Невельскі павет, скасаваны аднак у 1634. Паводле ўмоў Палянаўскага міру (1634), у складзе Маскоўскай дзяржавы апынулася Сярпейская воласць. У 1638 Невельская, Себежская і Краснагорская воласці перайшлі да Полацкага ваяводства.

У Трынаццацігадовую вайну (16541667) войскі Маскоўскай дзяржавы захапілі Смаленшчыну. Згодна з Андрусаўскім перамір’ем (1667) тэрыторыя павета апынулася пад уладай Масквы. Аднак у Вялікім Княстве Літоўскім працягвалі існаваць намінальныя павятовыя пасады, смаленская шляхта-выгнанцы збіралася на павятовыя соймікі ў Вільні.

Ураднікі[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. С. Думин. Гербы городов Смоленского воеводства Речи Посполитой // «Вестник геральдиста» № 1 (4), 1991.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]