Перайсці да зместу

Станіслаў Восіпавіч Юр’евіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Восіпавіч Юр’евіч
маршалак шляхты Віцебскай губерні
5 кастрычніка 1853 — 3 красавіка 1859
Папярэднік Міхал Борх

Нараджэнне 1800
Адукацыя
Званне штабс-ротмістр
Бітвы
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені з бантам ордэн Святой Ганны 2-й ступені з імператарскай каронай ордэн Святой Ганны 3-й ступені з бантам ордэн Святой Ганны 4 ступені

Станіслаў Восіпавіч Юр’евіч (руск.: Станислав Осипович Юрьевич; 1800 — ?) — дзяржаўны службовец.

Нарадзіўся ў 1800 г. Выхаванне атрымаў у Полацкай езуіцкай акадэміі, па заканчэнні якой у 1820 г. паступіў у Казанскі драгунскі полк юнкерам. Узведзены ў наступным годзе ў прапаршчыкі, ён у 1824 г. быў пераведзены ў Марыупальскі гусарскі полк, з перайменаваннем у карнеты, і ў тым жа годзе быў узведзены ў паручнікі. У 1828 г. Юр’евіч удзельнічаў у руска-турэцкай вайне і за заслугі, праяўленыя ў шэрагу бітваў пад крэпасцю Шумлай, быў узнагароджаны ордэнамі: Св. Ганны 4-й ст. з надпісам «за адвагу», св. Ганны 3-й ст. з бантам, св. Уладзіміра 4-й ст. з бантам і ўзведзены ў штабс-ротмістры (1829 г.).

У 1830 г. Юр’евіч вярнуўся ў Расію і ў наступным жа годзе прыняў удзел у здушэнні паўстання 1830—1831 гадоў, знаходзячыся ў перадавым атрадзе на граніцы Валынскай губерні для аховы яе ад уварвання паўстанцаў. У гэтай кампаніі ён быў паранены і ўдастоены знака ўзнагароды 4-й ступені, які належыць Царству Польскаму.

У 1833 г. Станіслаў Восіпавіч выйшаў у адстаўку па асабістых абставінах. У 1844 годзе, па выбары дваранства, ён быў зацверджаны начальнікам Падольскай губерні ў званні Альгопальскага павятовага маршалка дваранства, а ў 1853 г. — Віцебскім губернскім маршалкам дваранства і праслужыў на першай пасадзе адно, а ў другой — тры трохгоддзі. За 25-гадовую руплівую службу па грамадзянскім ведамстве ён быў узнагароджаны знакам бездакорнай службы і ордэнам св. Ганны з Імператарскай каронай.

У сваіх мемуарах мінскі архіепіскап Міхал Галубовіч згадвае, што Юр’евіч быў блізкім сябрам Цеханавецкіх, у якіх часта гасцяваў у маёнтку Бачэйкава[1].

Зноскі