Перайсці да зместу

Станіслаў Замбжыцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Апалінарый Замбржыцкі
польск.: Stanisław Apolinary Zambrzycki
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1824
Месца нараджэння
Дата смерці 1 кастрычніка 1907(1907-10-01)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Валенці Замбжыцкі
Маці Юзэфа Ясенская
Жонка Алімпія Чакатоўская
Дзеці
  • Юзаф Зыгмунт Лукаш Замбжыцкі (1861-1948)
  • Марыя Замбжыцкая
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, этнограф, пісьменнік
Мова твораў польская і беларуская

Станіслаў Апалінарый Замбжыцкі (польск.: Stanisław Apolinary Zambrzycki; 1824; Вязынка, цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, Беларусь — 1 кастрычніка 1907, Вязынка) — польска-беларускі паэт, этнограф, фалькларыст.

З роду Замбжыцкіх герба «Касцеша», якія валодалі землямі на Меншчыне і на тэрыторыі цяперашняй Літвы. Радавым маёнткам Замбжыцкіх была Вязынка.

Сын Валенція Замбжыцкага і Юзэфы з Ясенскіх, якія памерлі калі Станіслаў быў падлеткам.

У 1877—1880 гадах Станіслаў арыштаваны расійскімі ўладамі. Жонка Амалія здолела вызваліць яго з умовай, што два іх сыны пойдуць у кадэты[1].

Станіслаў Замбжыцкі меў праблемы са здароўем, часткова былі паралізаваны левая рука і нага, і не мог займацца гаспадаркай, таму здаваў свой фальварак у арэнду.

Займаўся краязнаўствам і фальклорам. Пісаў гістарычныя і сатырычныя творы на польскай і беларускай мовах. Захапляўся вывучэннем мясцовых курганаў і першым апісаў гарадзішча ў Вязынцы.[2]

Творы на беларускай мове

[правіць | правіць зыходнік]
  • Гутарка Сталюка (Hutarka Staluka)
  • Суд ката ў Вайтэлях (Sąd kota w Wojtelach)
  • Карты (Karty)

Быў жанаты з Алімпіяй з Чэкатоўскіх, у будучым хроснай маці Янкі Купалы.

Сужэнцы мелі двух сыноў і дачку Марыю.

Іх сын Юзаф Зыгмунт Лукаш Замбжыцкі (1861—1948) ў шлюбе з Зоф’яй з Віткоўскіх меў чатырох дзяцей, сярод іх Алімпія Свяневіч, вядомая этнографка, даследніца творчасці Адама Міцкевіча[3].

  1. Мікола Хаўстовіч Летапісец Вязынкі і яе наваколля, с. 175-177.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2024. Праверана 24 сакавіка 2024.
  2. Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Замбржыцкі» — С. 239.
  3. Н. Тэйлар-Тэрлецка, Пранікненне ці сімбіёз культур? Двор Замбжыцкіх у Вязыні. Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы) С. 197.