Станіслаў Пятровіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станіслаў Пятровіч
польск.: Stanisław Piotrowicz, лац.: Stanislaus Piotrowicz
Дата нараджэння 14 лістапада 1780(1780-11-14)
Месца нараджэння Латвія
Дата смерці 26 лістапада 1826(1826-11-26) (46 гадоў)
Месца смерці Тухаў, Малая Польшча
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера тэалогія
Месца працы Полацкі езуіцкі калегіум, Полацкая езуіцкая акадэмія, Віцебскі езуіцкі калегіум
Навуковая ступень доктар тэалогіі
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Полацкі езуіцкі калегіум


Станіслаў Пятровіч (польск.: Stanisław Piotrowicz, лац.: Stanislaus Piotrowicz; 14 лістапада 1780, Латвія26 лістапада 1826, Тухаў, Малая Польшча[1]) – дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, доктар тэалогіі, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.

30 верасня 1795 г. уступіў у Таварыства Ісуса і да 1797 г. праходзіў выпрабаванні у полацкім навіцыяце. Потым вывучаў рыторыку ў Оршы (1797-1798) і філасофію і нямецкую мову ў Полацку (1798-1800). З 1800 па 1801 гг. – выкладчык нямецкай мовы і рэгент канвікта ў Віцебску.

У 1801 г. вярнуўся ў Полацк, дзе спачатку вывучаў матэматыку (1801-1802), а потым выкладаў паэтыку (1802-1803) і рыторыку (1803-1804). Пасля сканчэння курса тэалогіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1804-1808) шмат гадоў займаў пасаду прафесара філасофіі і матэматыкі ў Віцебску (1808-1809) і Полацку (1809-1816). Выкладаючы фізіку ў Полацкай езуіцкай акадэміі, браў чынны ўдзел у папаўненні калекцый музея. 2 лютага 1814 г. склаў апошнія зарокі[2].

З 1816 па 1817 гг. – прафесар нямецкай мовы і рэгент канвікта ў Віцебску. Апошнія гады на Беларусі займае пасады прафесара дагматычнай філасофіі (1817-1818) і прафесара маральнай тэалогіі і Свяшчэннага Пісання (1818-1820) ў Полацкай езуіцкай акадэміі[2]. Публікаваўся ў «Полацкім штомесячніку»[3].

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) з'ехаў у Аўстрыйскую дзяржаву, дзе як храмавы святар (лац.: operarius) займаўся місіянерскай дзейнасцю ў Тухаўскай дыяцэзіі. Памёр у Тухаве 26 лістапада 1826 г.[4][1]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. 2,0 2,1 Catalogs SJ 1774-1829. Russiae.
  3. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820-1905. Cz. 2. – Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. – s. 1184, 1194.
  4. Catalogs SJ 1774-1829. Galicianae.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — 427 с.
  • Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А .Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с.
  • Giżycki, J. M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
  • Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 518—1300.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.