Станіслаў Юр’евіч Матулайціс
Станіслаў Юр’евіч Матулайціс | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 кастрычніка 1866 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 10 красавіка 1956 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1934) |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды |
Станіслаў Юр’евіч (Стасіс Юргевіч) Матулайціс (літ.: Stasys Matulaitis; 12 кастрычніка 1866, вёска Сцебулішкі, Марыямпальскі раён, Літва — 10 красавіка 1956, Вільня) — літоўскі і беларускі гісторык, паэт, медык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1928), доктар гістарычных навук (1934).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З літоўскай сялянскай сям’і. У 1891 скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Адзін з заснавальнікаў у 1896 годзе Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы. Арыштаваны ў 1898 і сасланы на 3 гады ў Валагодскую губерню. У руска-японскую вайну 1904—1905 гадоў ваенны ўрач. У 1906—1907 гадах разам з В. Міцкявічусам-Капсукасам выдаваў у Вільні газету «Naujoji Gadynė». З 1908 займаўся медыцынскай практыкай. У 1917 рэдагаваў у Маскве літоўскую газету «Socialdemokratas ». З 1917 член РКП(б). З 1918 у Вільні, рэдагаваў газету «Tiesa». З 1920 працаваў урачом; выкладаў у Марыямпальскай гімназіі.
У 1925 г. эміграваў з Літвы ў БССР, пасяліўся ў Менску. З 1927 кіраўнік літоўскага сектара Інбелкульта, з 1928 акадэмік БелАН, з 1929 загадчык кафедры гісторыі, з 1931 дырэктар Інстытута гісторыі, з 1935 па —1936 дырэктар Інстытута нацыянальных меншасцей БелАН. Доктар гістарычных навук (1934). Пражываў у кватэры № 41 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску.
У жніўні 1937 выключаны з ВКП(б); арыштаваны 17.2.1937 ва ўласнай кватэры. Рашэннем Асобай нарады пры НКУС СССР ад 15.8.1939 прыгавораны да высылкі ў Казахстан тэрмінам на 5 гадоў. Вярнуўся ў Вільню ў канцы 1945; працаваў у Інстытуце гісторыі АН Літвы. Рэабілітаваны 20.5.1957. Асабовая справа М. № 11289-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар прац па гісторыі Літвы, даследаваў рэвалюцыйныя падзеі 1863 г. у Літве, паказаў сацыяльна-эканамічнае становішча Літвы напярэдадні паўстання, сацыяльнае ўтрыманне паўстання і яго наступствы. Вывучаў літоўскі нацыянальна-вызваленчы рух у канцы XIX — пачатку ХХ ст.
Аўтар больш за 20 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Меў дачок Катрэ (Кацярыну; 1900-1938), таксама гісторыка, і Альдону (1901–1986).
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- 1863 у Літве. Ч. 1. Сацыяльна-эканамічны стан Літвы перада паўстаннем. — Мн.: БАН, 1933.
- Беларуска-літоўскі і руска-літоўскі тэрміналагічны слоўнік і сшытак = Baltarusiskai-lietuviskas ir rusiskai-lietuviskas terminologinis zodynelis i sasiuvinis / Беларуская Акадэмія навук, Літоўскі сектар; апрацаваў В.Копка; рэдактар С.Матулайціс. — Мн., 1934.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- МАТУЛАЙЦІС Стасіс Юргевіч (Станіслаў Юр’евіч) // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
- МАТУЛАЙЦІС Стасіс Юргевіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Станіслаў Юр’евіч Матулайціс у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 12 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1866 годзе
- Нарадзіліся ў Марыямпальскім павеце (Сувалкаўская губерня)
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 1956 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Дактары гістарычных навук
- Выпускнікі медыцынскага факультэта МДУ
- Члены КПСС
- Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы
- Члены Камуністычнай партыі Літвы
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Кніганошы
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі