Сацыял-дэмакратычная партыя (Літва)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы
Lietuvos socialdemokratų partija
LSDP Logo.svg
Лідар Альгірдас Буткявічус
Дата заснавання 2001
Штаб-кватэра
Ідэалогія сацыял-дэмакратыя
Інтэрнацыянал Red Rose (Socialism).svg Сацінтэрн;
Сцяг ЕС Партыя еўрапейскіх сацыялістаў
Колькасць членаў 18 532[1]
Месцаў у Сейме 25 з 141 (2008)
Месцаў у муніцыпальных саветах 328 з 1526 (2011)
Месцаў у Еўрапарламенце 3 з 12 (2009)
Сайт lsdp.lt

Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы (літ.: Lietuvos socialdemokratu partija — LSDP) — палітычная партыя сацыял-дэмакратычнай арыентацыі ў Літве.

Партыя была ўтворана ў 2001 годзе шляхам зліцця Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі і Дэмакратычнай партыі працы Літвы і лічыць сябе пераемнікам Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі, якая існавала ў 1896-1940 гадах. Па выніках парламенцкіх выбараў 2004 года СДПЛ, якая выступіла ў кааліцыі з партыяй «Новы саюз (Сацыял-лібералы)» Артураса Паўлаўскаса, атрымала 20 месцаў (11 у НС(СЛ); кааліцыя сабрала 246 852 (20,65%) галасоў). Пасля перамоў і утварэння чатырохпартыйнай кааліцыі (СДПЛ, НС(СЛ), Партыя працы, Саюз сялян і новай дэмакратыі) прадстаўнік СДПЛ Альгірдас Бразаўскас ізноў стаў прэм'ер-міністрам краіны; акрамя таго, члены партыі атрымалі партфелі міністраў абароны, фінансаў, камунікацый, аховы навакольнага асяроддзя і адукацыі. Пасля ўрадавага крызісу 2006 года Бразаўскас сышоў у адстаўку, і новым прэм'ер-міністрам ва ўрадзе меншасці стаў член СДПЛ Гедымін Кіркілас. На парламенцкіх выбарах 2008 года партыя атрымала 144 675 (11,73%) галасоў і 25 месцаў і, не здолеўшы сфарміраваць урад, перайшла ў апазіцыю.

Партыя таксама прадстаўлена ў Еўрапарламенце — яна атрымала 2 з 13 адведзеных для Літвы месцаў на выбарах 2004 года (173 888 (14,4%) галасоў) і 3 з 12 — на выбарах 2009 года (102 347 (18,12%) галасоў). СДПЛ уваходзіць у Сацінтэрн і Партыю еўрапейскіх сацыялістаў.

Прадстаўнікі партыі тройчы ўдзельнічалі ў выбарах прэзідэнта Літвы, але кожны раз няўдала. У 2002-03 гадах Вітэніс Павілас Андрукайціс атрымаў 105 584 (7,3%) галасоў і заняў пятае месца, у 2004 годзе Чэславас Юршэнас заняў у першым туры пятае месца з вынікам у 147 610 (11,9%) галасоў, а ў 2009 годзе Альгірдас Буткевічус заняў другое месца, набраўшы 162 549 (11,83%) галасоў.

12-13 кастрычніка 2009 года ў штаб-кватэры СДПЛ у Вільнюсе спачатку адбыўся выбух, а затым у будынак была кінута бутэлька з запальнай сумессю[2].

На муніцыпальных выбарах 2011 года партыя атрымала найбольшую колькасць месцаў — 328 з 1526 (181 453 галасоў з 1,1 млн.)[3][4]. У Вільнюсе партыя атрымала 5 месцаў з 51[5], у Каўнасе — 6 з 41[6][7].

Падтрымка партыі на парламенцкіх выбарах і колькасць месцаў у Сейме[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць пададзеных галасоў
Мест в Сейме

Зноскі

Шаблон:Партыі Літвы