Перайсці да зместу

Старасцень прырэчны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старасцень прырэчны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Senecio nemorensis L.

Сінонімы
Senecio fluviatilis

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  462557
EOL  6191445
IPNI  247457-1
TPL  gcc-84316

Старасцень прырэчны[1] (Senecio nemorensis), старасцень рачны[2] — кветкавая расліна роду Старасцень (Senecio) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Шматгадовая травяністая расліна з прамым, густа аблісцелым, у верхняй частцы крыху галінастым, рабрыстым сцяблом вышынёй 100—120 см і паўзучым або ўзыходным карэнішчам. Лісце сядзячае, цэльнае, вострае, да асновы клінападобна звужанае, па краях пільчата-зубчастае і каротка-раснічастае, даўжынёй 12—20 см і шырынёй 1,5—4 см. Абгортка двухрадная, кароткаваласістая, з 3—5 лінейнымі знешнімі і 6—12 ланцэтападобнымі, на верхавінцы раснічастымі, з чорнымі плямамі, унутранымі лісцікамі. Язычковыя кветкі (6—8) ярка-жоўтыя, сабраны ў шматлікія кошыкі, якія ўтвараюць шчыткападобнае суквецце. Плод — голая рабрыстая сямянка.

Еўразійскі нізінна-рачны рэліктавы від. У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту на паўночна-ўсходняй мяжы арэала. Месцы росту: вербнякі і зараснікі іншых хмызнякоў па берагах рэк, поймавых лугоў і ўскрайках балот.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў чэрвені—ліпені, пладаносіць у жніўні—верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Дэкаратыўная і меданосная расліна.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Senecio fluviatilis
  2. ЭПБ 1985.
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5.
  • Senecio L. — Крестовник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 282, 288—290. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
  • Казлоўская Н. В. Старасце́нь // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 593—594. — 599 с., іл. — 10 000 экз.