Стара-Любаўня
Горад
Стара-Любаўня
Stará Ľubovňa
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ста́ра-Лю́баўня (славацк.: Stará Ľubovňa, укр.: Стара-Любовня, польск.: Lubowla / Любовля, ням.: Altlublau, венг.: Ólubló) — горад ва ўсходняй Славакіі на рацэ Попрад. Адзін з важных спішскіх гарадоў. Насельніцтва каля 15 тыс. чалавек.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Стара-Любаўня была першы раз згадана ў 1292 годзе як горад Лібенаў. У 1364 годзе венгерскі кароль Людовік I Вялікі дараваў Стара-Любаўні права каралеўскага горада. У 1412 годзе ў ліку 16 спішскіх гарадоў Стара-Любаўня была аддадзена Польшчы як задатак за доўг. У 1772 годзе пасля падзелу Рэчы Паспалітай, Стара-Любаўня зноў уваходзіць у склад Венгерскага каралеўства ў складзе Аўстрыі.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Стара-Любаўня — шматнацыянальны горад. Тут жывуць славакі, русіны, палякі, немцы, цыгане. Каля траціны вернікаў — уніяты.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Фарны касцёл Св. Мікалая
- Любаўнянскі Град
- Музей пад голым небам
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
Новы Сонч, Польшча[1]
Люблінец, Польшча
Паланец, Польшча
Свалява, Украіна
Усецін, Чэхія
Балчык, Балгарыя
Зноскі
- ↑ Гарады пабрацімы Новага Сонча . Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 03.06.2009.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стара-Любаўня
- Сайт горада Стара-Любаўня
- Крэпасць Стара-Любаўня Архівавана 30 верасня 2007.