Старч
Вёска
Старч
|
Старч[1] (трансліт.: Starč, руск.: Старч) — былая[2] вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Велікаборскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ці не ўпершыню Старч згаданы ў сувязі з узвядзеннем тут царквы Раства Найсвяцейшай Багародзіцы ў 1746 годзе[3]. Надалей вядома, што ў працягу 1778—1787 гг. у тутэйшай уніяцкай царквы не было свайго сталага настаяцеля, бо прыход яе малалюдны, а таму і бедны — усяго хіба 40 двароў[4] (×6 — каля 240 чалавек[A]. У справе аб дваранстве роду Аскеркаў Старч названы ў ліку паселішчаў, якія належалі харунжаму мазырскаму пану Багуславу. У 1782 годзе ён склаў тэстамент сваім сынам Леапольду Юзафу, Фларэнціну, Станіславу і Міхалу. Старч дастаўся Міхалу, а пасля яго сыну Эразму[5]. У 1790 годзе Б. Аскерка пісаў з Барыскавічаў абознаму К. Прозару, абы дазволіў яго старчанскім сялянам супольна карыстацца грунтам у вялікаборскіх угоддзях[6].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Старч апынуўся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе адноўленага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыі[7]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 года, вядома, што сяло Старч, як і вёскі Маклішча, Муціжар, належала да двара (маёнтку) Міхалёў паручніка кавалерыі войскаў польскіх Міхала Аскеркі. Царква Раства Багародзіцы пэўны час працягвала заставацца ўніяцкай[8]. Захаваўся вопіс 1796 года, у якім зазначаны лядашчы стан яе будынка[3]. У шляхецкай рэвізіі 1811 года пацверджана і дададзена: пан Міхал Аскерка і яго сыны Альбін, Вікенцій, Ян Антоні, Эразм былі ўладальнікамі двара Міхалёў, паселішчаў Старч, Муціжар, Маклішча, у якіх разам налічвалася 130 душ падданых мужчынскага пола[9].
У парэформенны час Старч належаў да Аўцюцевіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. На 1897 год існавалі фальварак Старч (Муціжар) паноў Аскеркаў з 14 жыхарамі і аднайменная слабада, у якой налічвалася 9 двароў з 72 жыхарамі.
У 1917 годзе жыхары хутароў на месцы былога маёнтку Старч карысталіся 28 з паловай дзесяцінамі зямлі.
З 8 снежня 1926 года хутары належалі да Муціжарскага сельсавета Юравіцкага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Мазырскай акругі, з 10 лістапада 1927 года — у Хобненскім сельсавеце тых самых раёна і акругі. У 1931 годзе ў вёсцы адкрыта школа і створаны калгас «Новы Старч». У 1932 годе ў калгасе налічвалася 38 сем’яў работнікаў і 146 га зямлі. У 1959 годзе вёска Старч у Велікаборскім сельсавеце Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 14 жыхароў (паводле перапісу).
- 1909 год — у фальварку 3 жыхары, на хутарах 23 гаспадаркі, 199 жыхароў.
- 1917 год — 12 гаспадарак, 68 жыхароў.
- 1926 год — 21 двор, 105 жыхароў.
- 1932 год — 38 сем’яў.
- 1959 год — 88 жыхароў (згодна з перапісам).
- 1970 год — 67 жыхароў.
- 2004 год — жыхароў няма.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Відавочна, не адно жыхароў сяла Старч, але і нейкіх безымянных сядзібаў у наваколлі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Старч на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь
- ↑ а б НГАБ у Мінску. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 573. А. 42
- ↑ Лісейчыкаў Д. В. Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720—1839 гг. — Мінск, 2011. С. 58
- ↑ НГАБ. Ф. 319. Воп. 2. Спр. 2386. А. 71адв.-72
- ↑ Archiwum Główny Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Prozorów i Jelskich. Sygn. 1. S. 35
- ↑ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
- ↑ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 71, 74
- ↑ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 173
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005. — 520 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0330-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх