Стацыя (павіннасць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ста́цыя[1][2] — феадальная павіннасць сялян і мяшчан Вялікага Княства Літоўскага на ўтрыманне Вялікага князя і яго світы ў XIV — першай палове XVI стагоддзя. Мясцовыя назвы: ялаўшчына, вепраўшчына, баўкуноўшчына, каняўшчына, мезлева, спіжа, паборы[1].

Паходзіла ад старажытна-рускага палюддзя[1]. Стацыя дастаўлялася князю ў час яго знаходжання на тэрыторыі той ці іншай абшчыны ў выглядзе натуры (мяса, збожжа, мука, мёд, сена, піва і інш.). Пазней стацыя была заменена зборам, незалежна ад прыезду князя (у Віленскім і Троцкім ваяводствах — у пачатку XVI стагоддзя[1]).

«Устава на валокі» канчаткова вызначыла памеры стацыі: 1 ялавіца, 2 бараны з 30 валок, 1 курыца, 30 яек або 2,5 гроша з валокі[1].

Паступова ў другой палове XVII — пачатку XVIII стагоддзя натуральная форма змянілася на грашовую. У падняпроўскіх і падзвінскіх гарадах стацыя была адменена, а ў сельскіх абшчынах заменена іншымі зборамі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]