Стаячае возера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стаячае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 134,5[1] м
Даўжыня 1 (1,07) км
Шырыня 0,5 (0,8) км
Плошча 0,42 км²
Аб’ём 0,00158 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,5 (3,25) км
Найбольшая глыбіня 12,5 м
Сярэдняя глыбіня 3,76 м
Басейн
Плошча вадазбору 5,25 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Стаячае возера (Беларусь)
Стаячае возера
Стаячае возера
Стаячае возера (Гомельская вобласць)
Стаячае возера
Стаячае возера
Map

Стая́чае во́зера[2] — возера ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Сож, за 5 км на поўдзень ад горада Чачэрск, каля вёскі Сярэднія Малынічы.

Плошча паверхні 0,42 км². Даўжыня 1 (1,07[3]) км, найбольшая шырыня 0,5 (0,8[3]) км. Даўжыня берагавой лініі 2,5 (3,25[3]) км. Найбольшая глыбіня 12,5 м, сярэдняя — 3,86 м[3]. Аб’ём вады ў возеры 1,58 млн м³[3]. Плошча вадазбору 5,25 км². Схілы катлавіны вышынёй да 5 м (на захадзе да 10 м, на ўсходзе 16—18 м), разараныя. Берагі вышынёй да 0,5 м. Дно выслана сапрапелем, каля берагоў пясчанае.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, карась і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Стая́чае во́зера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 184. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 10. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]