Столін (гміна)
Гміна Столін | |
---|---|
Краіна | Польшча |
Уваходзіць у |
Пінскі павет (1919—1920) Лунінецкі павет (1920—1922) Столінскі павет (1922—1939) |
Адміністрацыйны цэнтр | Столін |
Дата ўтварэння | 1919 |
Дата скасавання | 1939 |
Насельніцтва (1921) | 11 153 |
Гміна Столін (польск.: Gmina Stolin) — вясковая гміна ў міжваеннай Польшчы, якая ўваходзіла ў склад Столінскага павета Палескага ваяводства. Сядзіба была размешчана ў Століне.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першапачаткова гміна ўтворана ў складзе Пінскага павета. 7 лістапада 1920 года гміна была далучана да ўтворанага Лунінецкага павета, які быў пад уладай Упраўлення прыфрантавых і этапных тэрыторый[1]. 19 лютага 1921 года разам з усім Лунінецкім паветам увайшла ў Палескае ваяводства. З 1 студзеня 1923 года гміна ўвайшла ў склад новаўтворанага Столінскага павета[2]. 18 красавіка 1928 года да гміны далучаны частка тэрыторый скасаваных гмін Радчыцк і Церабяжоў, а таксама не скасаванай гміны Плотніца[3].
У выніку польскага паходу Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года і ўз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР гміна скасавана.
Населенныя пункты[правіць | правіць зыходнік]
Згодна з першым перапісам насельніцтва Польшчы, які прайшоў 30 верасня 1921 года, у гміне налічвалася 42 населеныя пункты.
Зноскі
- ↑ Dz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 3, poz. 25
- ↑ Dz.U. z 1922 r. nr 116, poz. 1051(недаступная спасылка)
- ↑ Dz.U. z 1928 r. nr 46, poz. 452(недаступная спасылка)