Радчыцк (гміна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гміна Радчыцк
Краіна  Польшча
Уваходзіць у Пінскі павет (1919—1922)
Столінскі павет (1923—1928)
Адміністрацыйны цэнтр Радчыцк
Дата ўтварэння 1919
Дата скасавання 1928
Насельніцтва (1921) 6 862[1]

Гміна Радчыцк (польск.: Gmina Radczysk) — вясковая гміна ў міжваеннай Польшчы, якая ўваходзіла ў склад Пінскага (1919—1922) і Столінскага (1923—1928) паветаў Палескага ваяводства. Сядзіба была размешчана ў Радчыцку.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачаткова гміна ўтворана ў складзе Пінскага павета. З 1 студзеня 1923 года гміна ўвайшла ў склад новаўтворанага Столінскага павета[2]. 1 красавіка 1927 года да гміны далучаны горад Гарадная[3].

18 красавіка 1928 г. гміна скасавана, яе тэрыторыя ўключана ў склад гмін Столін (у тым ліку Гарадная) і Плотніца.

Населенныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з першым перапісам насельніцтва Польшчы, які прайшоў 30 верасня 1921 года, у гміне налічвалася 6862 чалавекі[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej / Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VIII: Województwo Poleskie. — Warszawa 1924.
  2. Dz.U. z 1922 r. nr 116, poz. 1051(недаступная спасылка)
  3. Dz.U. z 1927 r. nr 38, poz. 338(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2023. Праверана 1 лістапада 2023.