Перайсці да зместу

Стомець

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стомець
руск. Стометь
Характарыстыка
Даўжыня 61 км
Басейн 587 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне в. Забор’е
 • Вышыня 235 м
 • Каардынаты 54°11′15″ пн. ш. 32°53′31″ у. д.HGЯO
Вусце Асцёр
 • Месцазнаходжанне в. Печкуры
 • Вышыня 171 м
 • Каардынаты 54°03′58″ пн. ш. 32°37′24″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Асцёр → Сож → Дняпро

Краіна
Рэгіён Смаленская вобласць
Раён Пачынкаўскі раён
Код у ДВР 04010000512105000012250
physical
Стомець
Стомець
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Стомець (руск.: Стометь), Стомяць — рака ў Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Самы буйны прыток Асцёра[1].

Назва Стомяць балцкага паходжання.

Корань Stam- як у прускім тапоніме Stamen (з пазнейшым нямецкім канчаткам множнага ліку -en)[2].

Корань звязаны з літоўскімі дзеясловамі з семантыкай ускладненага руху: stamenti «уцісквацца; імкнуцца, прарывацца; лезці», stamalinėti «бадзяцца; хадзіць гайдаючыся».

Назва матываваная асаблівасцю цячэння ракі.

Корань пашыраны пашыральнікам -int-, як і ў азёрных назвах Вісяты (< *Veisintas[3]), Дрывяты (< *Druvintas[4]). Ён таксама ў літоўскіх гідронімах тыпу Gamanta, Laukantė, Ušantė[5].

Характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня 61 км, плошча басейна 587 кв. км. Бярэ пачатак каля в. Забор’е на паўночна-заходняй ускраіне Якімавіцкага ўзвышша.

Упадае ў р. Асцёр ля в. Печкуры. Асноўныя прытокі прымае ў вярхоўі і справа: Бялічок, Стамятка, Чэпянка, Гарспія (Гасто). Мае ярка выяўленую пойму са старыцамі.

Рака перасякае аўтадарогі 66Н1411 66Н1413 66Н1415 66Н1418 66К33 66К35 і Р120.

На рацэ стаяць вёскі: Зарэчча, Пятае, Беражок, Богаўка, Гута, Наваселле, Стамятка, Льнозавод, Шанталава, Хатулеўка, Тарчылаўка, Думанічы, Краснае Знамя, Тросціна, Печкуры.

  1. Стометь. Энциклопедия Смоленской области
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 209.
  3. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 546.
  4. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 55.
  5. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 4. Vilnius, 1998. C. 879—944.