Стражавіцкія манетна-рэчавыя скарбы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Стражэ́віцкія мане́тна-рэ́чавыя ска́рбы[1][2] — скарбы, знойдзеныя ў 1898 і 1903 гадах каля вёскі Стражавічы (Чашніцкі раён Віцебскай вобласці, Беларусь).

Скарб 1898 года[правіць | правіць зыходнік]

Складаўся з 507 манет (цэлых і іх кавалкаў), 5 падобных на манеты пласцінак, 9 трохгранных зліткаў, 5 зліткаў у выглядзе плітак і вузкай пласціны, сагнутых у кольца, 11 кавалкаў пласціны і кавалак сярэбранага пазалочанага гузіка, 3 паясных бляшак, галоўкі ад шпількі, матка і 11 кавалках сярэбранага дроту, 4 кавалкаў чатырохграннага дроту, 5 дробных кавалкаў серабра, 11 кавалкаў сярэбранай бляхі, абрубка злітка[2]. Агульная маса скарбу складала 781 г, манетнай часткі — 527 г. У манетнай частцы 48 куфінскіх манет 916/917—995 гадоў, 159 заходне-еўрапейскіх дэнарыяў X — першай паловы XI стагоддзя, 9 манетападобных пласцінак[2]. Скарб быў ухаваны каля 1040 года.

Даследаваўся скарб у Археалагічнай камісіі ў Санкт-Пецярбургу. Пасля гэтага кавалкі манет былі пераплаўлены, астатняя частка перададзена музею Магілёўскага губернскага статыстычнага камітэта[2].

Скарб 1903 года[правіць | правіць зыходнік]

Складаўся з 2 цэлых і 4 кавалкаў сярэбраных зліткаў, 4 фрагментаў сярэбранай шыйнай грыўні, скручанага сярэбранага дроту, нанізаных на кручанае сярэбранае кольца залатога злітка з адтулінай і 2 залатых кольцаў з дроту[2]. Агульная маса рэчавай часткі складала 461,01 г.

Манетная частка скарбу складалася з 46 куфінскіх і 273 (у тым ліку 6 абломкаў[2]) заходне-еўрапейскіх манет. У ёй былі дэнарыі Англіі (X — першая палова XI стагоддзя, 53 экзэмпляры), Даніі (канец X — першая палова XI стагоддзя, 10 экзэмпляраў), Германіі (канец X — першая палова XI стагоддзя, 72 экзэмпляры) і манеты, якія дрэнна захаваліся (130 экзэмпляраў)[2]. Скарб быў ухаваны каля 1015 года.

У 1904 годзе скарб быў перададзены ў Археалагічную камісію ў Санкт-Пецярбург. Пасля вывучэння яго частка (залаты злітак, 1 кольца, 11 абломкаў серабра, 6 куфінскіх манет) была перададзены ў Эрмітаж[2]. Астатняя частка скарбу была перададзена ў музей Магілёўскага губернскага статыстычнага камітэта і музей Варшаўскага ўніверсітэта, дзе была страчана ў час Другой сусветнай вайны[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]