Стратыграфія (археалогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стратыграфічны зрэз культурнага пласта з разметкай
Археалагічны помнік у Этыёлі, Францыя

Стратыгра́фія[1] — вертыкальны разрэз і апісанне культурнага пласта археалагічнага помніка (селішча, гарадзішча, кургана, могільніка і інш.), які агаляе напластаванні розных храналагічных перыядаў. Сам тэрмін і шэраг методык узятыя з геалогіі[2].

Стратыграфія з’яўляецца важным інструментам вызначэння адноснага ўзросту культурных пластоў. Дае магчымасць вызначаць іх змену ў часе і параўноўваць час існавання археалагічных помнікаў у пэўным месцы («вертыкальная» стратыграфія[3][2]). Апісанне вядзецца па пластах зверху ўніз. Пазначаецца характар глебы, прыродныя ўключэнні, перабудовы, змены характару жыццядзейнасці, парушэнні натуральнага залягання. Калі рэчы рознага часу знаходзяцца ў адным гарызонце, выкарыстоўваецца «гарызантальная» стратыграфія[1], якая дазваляе пазначыць паслядоўнасць змены месцаў чалавечай актыўнасці на археалагічным помніку[2]. «Параўнальная» стратыграфія[1] (параўнанне розных археалагічных комплексаў) дае магчымасць вызначаць храналогію асобных культурных з’яў на тэрыторыі рэгіёна, краіны, кантынента і ўсяго свету.

Стратыграфія з’яўляецца асновай стварэння адноснай храналогіі (перыядызацыі) помніка археалогіі, эталонных стратыграфічных калонак, сінхранізуемых па аднолькавых знаходках і дадзеных прыродазнаўчых навук, праверкі вынікаў выкарыстання тыпалагічнага і іншых метадаў даціроўкі археалагічных культур[2].

Стратыграфія цесна звязаная з геалогіяй і глебазнаўствам[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г БелЭн 2002.
  2. а б в г Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  3. БелЭн 2002, с. 201.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]