Страуснік
| Страуснік | |||||||||||||||
| Страуснік усходні (Matteuccia orientalis) | |||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
|
Matteuccia Tod. (1866), nom. cons. | |||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||
| Тыпавы від | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
Стра́уснік[2], Папараць[3], Страусапёр[2] (Matteuccia) — род папарацей сямейства Анаклеевыя (Onocleaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна з тоўстым кароткім карэнішчам і прыкаранёвай разеткай лісця. Лісце (ваі) чаргаванае, простае, дыморфнае (бывае вегетатыўнае і спараноснае). Вегетатыўнае лісце — зялёнае, 2‑перыста-раздзеленае, стэрыльнае, даўжынёй да 1,5–1,7 м, ліставая пласцінка эліптычная. Спараноснае — спачатку зялёнае, пазней цёмна-карычневае, перыста-рассечанае (па форме нагадвае страусавае пяро, адсюль назва), утвараецца ў сярэдзіне вегетацыі і застаецца да вясны наступнага года. Спараноснае лісце ў 2–3 разы карацейшае за вегетатыўнае і звонку абружана ім. Сорусы акруглыя, размешчаны ў адзін радок і прыкрыты краем ліставой пласцінкі, індузій чашападобны. Споры бобападобныя, зялёныя (маюць хларафіл), хутка губляюць усходжасць. Размнажаецца спорамі і доўгімі сталонамі, якія адыходзяць ад карэнішча. Зарастак (гаметафіт) слаявінны, фотасінтэзуючы.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]3 віды пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі страуснік звычайны (Matteuccia struthiopteris) трапляецца пераважна ў цэнтральным, усходнім і паўночным рэгіёнах па берагах лясных рэк і ручаёў, у пойменных лясах, на балоцістых лугах і нізінных балотах. Часта вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны.
Прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Дэкаратыўная, харчовая расліна (выкарыстоўваецца маладое лісце, скручанае ўліткападобна), прымяняецца ў народнай медыцыне і як інсектыцыд.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Matteuccia Tod. (англ.) (Праверана 24 верасня 2012)
- 1 2 БелЭн 2002.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 81. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скуратовіч А. М. Стра́уснік, страусапёр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 202. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Фомин А. В. Род 5. Страусопер — Struthiopteris Haller // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома М. М. Ильин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1934. — Т. I. — С. 29. — 302 + XVI с. — 5 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- СТРАУСНІК на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»
- Страусник — род Matteuccia: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Matteuccia (Страусник) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)