Струмень (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Струмень
Краіна
Месцазнаходжанне

Струме́нь[1] — комплекс археалагічных помнікаў у Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, каля былой вёскі Струмень.

Комплекс складаецца з 10 паселішчаў эпохі неаліту і бронзавага веку[1][2]. Выявіў яго ў 1927 годзе археолаг К. М. Палікарповіч, паселішча № 4 — А. Г. Калечыц у 1978 годзе[2]. Даследаванні праводзілі І. І. Арцёменка ў 1976 годзе і А. Г. Калечыц у 1975—1980 гадах.

Знойдзены керамічныя пласціны, адшчэпы, нуклеусы, скрабкі, цёслы, сякеры, наканечнікі стрэл, фрагменты ляпнога посуду і інш. Таксама выяўлены рэшткі 9 жытлаў, 68 гаспадарчых ям, 3 пахаванні, 54 агнішчы.

Помнікі адносяцца да верхнедняпроўскай, сярэднедняпроўскай і сосніцкай археалагічных культур.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]