Алена Генадзеўна Калечыц

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алена Генадзеўна Калечыц
Дата нараджэння 12 сакавіка 1940(1940-03-12) (81 год)
Месца нараджэння
Навуковая сфера гісторыя і археалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук і кандыдат геаграфічных навук
Альма-матар

Алена Генадзеўна Калечыц (нар. 12 сакавіка 1940, Нальчык) — беларускі археолаг, доктар гістарычных навук, кандыдат геаграфічных навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 12 сакавіка 1940 г. у г. Нальчыку Кабардзіна-Балкарыі, СССР. У 1964 г. скончыла БДУ.

З 17 верасня 1970 г. працуе ў Інстытуце гісторыі АН БССР (малодшы навуковы супрацоўнік), з 1972 кандыдат геаграфічных навук, 1974 г. — старшы навуковы супрацоўнік, з 1996 г. — вядучы навуковы супрацоўнік і доктар гістарычных навук, з 10 сакавіка 1998 г. — каардынатар археалагічных аддзелаў інстытута; з 2001 г. — загадчыца аддзела археалогіі каменнага і бронзавага вякоў; з 2007 г. і па цяперашні час — галоўны навуковы супрацоўнік, з 2008 — прафесар.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вывучае археалогію палеаліту, мезаліту, неаліту, бронзавага веку на тэрыторыі Палесся, палеагеаграфію і палеаэкалогію галацэну Беларусі. Да 1986 г. вывучаліся старажытнасці ўсходняга Палесся (Гомельская вобласць) — вывучана больш за 250 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў (раскапана 1440 кв.м). З 1986 г. даследаванні праводзіліся ў Заходнім Палессі (у асноўным вакол в. Моталь выкрыта больш за 10000 кв. м.). Па матэрыялах раскопак створаны музей у в. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Падрыхтаваны матэрыялы для стварэння музеяў на стаянках палеаліту ў в. Юравічы і Бердыж Гомельскай вобласці.

Аўтар каля 300 навуковых публікацый, а таксама вялікай колькасці артыкулаў у энцыклапедычных выданнях.

У розны час выкладала ў БДУ, БДПУ імя М. Танка, БрДУ імя А. С. Пушкіна, МДУ імя А. А. Куляшова.

Супрацоўнічала з Інстытутамі археалогіі Познанскага універсітэта, Інстытутамі археалогіі Варшаўскага універсітэта, Інстытутамі археалогіі Расійскай і Інстытутамі археалогіі Украінскай акадэміямі навук, а гэтак жа Інстытутам гісторыі матэрыяльнай культуры РАН.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Мае сына Дзмітрыя Леанідавіча Калечыца, намесніка Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, які быў у шлюбе з вядомай беларускай эпіграфісткай Інай Леанідаўнай Калечыц.

Зноскі