Ступар
Ступар (ад лац.: Stupor — «здранцвенне, нерухомасць») — у псіхіятрыі адзін з відаў рухальнага засмучэння, уяўляе сабой прыгнечванне псіхічнай дзейнасці, нерухомасць і аслабленыя рэакцыі на раздражненне, у тым ліку болевае.
Вылучаюць розныя варыянты ступарных станаў:
- кататанічны,
- рэактыўны,
- дэпрэсіўны ступар.
Кататанічны ступар сустракаецца найчасцей, ён развіваецца як праява кататанічнага сіндрому і характарызуецца пасіўным негатывізмам або васковай гнуткасцю або (у найбольш цяжкай форме) рэзкай мышачнай гіпертаніяй з дранцвеннем хворага ў позе з сагнутымі канечнасцямі.
Знаходзячыся ў ступары, хворыя не ўступаюць у кантакт з іншымі людзьмі, не рэагуюць на падзеі, што адбываюцца, розныя нязручнасці, шум, мокры і брудны ложак. Яны могуць не паварушыцца, калі здараюцца пажар, землятрус ці нейкія іншыя экстрэмальныя падзеі. Хворыя звычайна ляжаць у адной позе, мышцы напружаныя, напружанне часцей пачынаецца з жавальнай мускулатуры, затым пераходзіць на шыю, пазней распаўсюджваецца на спіну, рукі і ногі. У гэтым стане адсутнічае эмацыйная і зрэнкавая рэакцыя на боль. Сіндром Бумкэ - пашырэнне зрэнак на боль - адсутнічае.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).