Перайсці да зместу

Стэван Алексіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэван Алексіч
Фатаграфія
Дата нараджэння 23 снежня 1876(1876-12-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лістапада 1923(1923-11-02)[2] (46 гадоў)
Месца смерці
Бацька Dušan Aleksić[d][3]
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Вучоба
Уплыў Nikolaos Gyzis[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэван Алексіч (сербск.: Stevan Aleksić/Стеван Алексић) — сербскі мастак, які нарадзіўся ў Аўстра-Венгрыі. Яго працы належаць да Мюнхенскай школы. Ён асабліва вядомы сваёй серыяй аўтапартрэтаў з 1895 па 1922 гады, якія адначасова ілюструюць эвалюцыю яго стылю і тэхнікі, а таксама змены ў яго целаскладзе і характары, і з’яўляецца найбуйнейшай падобнай калекцыяй сербскага жывапісу[4].

Алексіч нарадзіўся 23 снежня 1876 года ў горадзе Арад, які на сёння размяшчаецца ў Румыніі, у сям’і мастакоў. Яго бацька Душан і дзед Нікала таксама былі жывапісцамі. Пачатковую школу скончыў у Арадзе, дзе атрымаў першыя ўрокі жывапісу ад бацькі. У 1895 годзе пераехаў у Мюнхен, дзе навучаўся ў Акадэміі выяўленчых мастацтваў у класе Ніколааса Гізіса. Калі ў 1900 годзе яго бацька памёр, ён вырашыў кінуць навучанне і пераехаць у вёску ў Ваяводзіне. Там ён пабудаваў дом са студыяй і ажаніўся з мясцовай настаўніцай Стэфаніяй Лукіч у 1905 годзе. Астатняе жыццё правёў у Модашы і працаваў жывапісцам. Памёр 2 лістапада 1923 года.

Зноскі

  1. ↑ Stevan Aleksić // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
  2. ↑ Bibliothèque nationale de France Stevan Aleksić // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. ↑ Сербская Вікіпедыя — 2003.
  4. ↑ «Стеван Алексић (1876—1923)». Academia.