Стэнагалінныя арганізмы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыба Symphysodon aequifasciatus жыве выключна ў прэснай вадзе і не вытрымлівае нават досыць нізкай мінералізацыі

Стэнагалі́нныя аргані́змы[1] (ад грэч. στενός — «вузкі» і грэч. άλινος — «салёны») — водныя жывыя арганізмы, прыстасаваныя да існавання ў вузкім дыяпазоне значэнняў салёнасці вады і здольныя пераносіць толькі нязначныя ваганні гэтых значэнняў.

Тыповыя марскія стэнагалінныя арганізмы адзначаны амаль ва ўсіх групах раслін і жывёл (напрыклад, медузы, селядцы, бычкі, прамянёвікі, марскія зоркі). У прэснаводных вадаёмах большасць раслін і жывёл адносяцца да стэнагалінных арганізмаў (напрыклад, такія рыбы, як сцерлядзь, лінь, карась[1]).

Стэнагалінныя арганізмы ў сваю чаргу падзяляюцца на алігастэнагалінныя (напрыклад, калаўроткі Hexarthra oxyuris, Brachionus plicatilis, якія якія жывуць у слабасалёных Азоўскім і Каспійскім морах[2]) і полістэнагалінныя (напрыклад, марская зорка Pentagonaster granularis)[3]. Таксама вылучаюць ультрастэнагалінныя арганізмы, якія распаўсюджаны ў моцнасалёных водах (напрыклад, водарасці Dunaliella salina, Asteromonas gracilis, ракападобныя Artemia salina)[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Стэнагалі́нныя аргані́змы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 231. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Организмы стеногалинные // Геологический словарь: в 2-х томах. / Под редакцией К. Н. Паффенгольца и др. — М.: Недра, 1978. (руск.)
  • Стеногалинность // Экологический энциклопедический словарь. / И. И. Дедю. — Кишинёв: Главная редакция Молдавской советской энциклопедии, 1989. (руск.)
  • Стенобионт // Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров. — М. : Советская энциклопедия, 1986. — 831 с. — 100 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]