Стэцава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Стэцава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2135
Паштовыя індэксы
211515
Аўтамабільны код
2
Стэцава на карце Беларусі ±
Стэцава (Беларусь)
Стэцава
Стэцава (Віцебская вобласць)
Стэцава

Стэ́цава[1] (трансліт.: Stecava, руск.: Стецево) — вёска ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Какоўчынскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома прынамсі з сярэдзіны XVI ст., з апісання паветаў утвораных у ВКЛ адміністрацыйнай рэформай 1565-1566 гадоў, як сяло ў Віцебскім павеце на мяжы з Аршанскім.[2]

У 1780 годзе было два паселішчы — сяло Вялікае Стэцава і вёска Малое Стэцава, прыкладна за 100 метраў на паўднёвы ўсход ад ускраіны першага[3]. Пры гэтым Вялікае і Малое Стэцава належалі розным уладальнікам[3]. Станам на 1784 год Малое Стэцава належала Сямёну Аляксандравічу Каханоўскаму[4].

Да 1860 года Малога Стэцава ўжо не існавала, а колішняе Вялікае называлася проста Стэцавам[5]. У 1860 годзе Стэцава купіў Якаў Віктаравіч Гаеўскі, у 1862 годзе аформіў раздзел з сялянамі[6]. Напэўна, на сваёй частцы зямлі Я. В. Гаеўскі заснаваў фальварак Стэцава, на 1882 год да яго маёнтка належала 305 дзесяцін зямлі (125 пад лесам, 90 пад ворывам, 50 пад сенакосам)[6].

Станам на 1910 год, вёска Стэцава ў складзе Расненскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, зямлёй валодала Вялікасельскае сялянскае таварыства. Належала да праваслаўнага прыходу Успення Прасвятой Багародзіцы (Вялікае Сяло). Аднайменным фальваракам Стэцава ў 1910 годзе валодаў дваранін Гаеўскі.[7]

На пачатак 1967 года ў калгасе «Ясная зара», станам на 2015 год — СВК «Ясная зара».[8]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2003 — 26 двароў, 46 жыхароў[8]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Іван Арцёмавіч Шыбека (1930—2005) — партыйны дзеяч БССР, член ЦК КПБ (1976—1984). Старшыня Віцебскага аблвыканкама (1977—1984), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1967—1971, 1975—1984), член Прэзідыума ВС БССР (1979—1984).[8]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў…
  2. Русская историческая библиотека. Отдел 1-2. — Т.30. — Юрьев, 1914. — № 118, Стб. 894.
  3. 3,0 3,1 Планы генерального межевания…
  4. Список шляхты Сенненского повета…
  5. Военно-топографическая карта…
  6. 6,0 6,1 Опыт описания Могилевской… С. 198—199.
  7. Список населенных мест…
  8. 8,0 8,1 8,2 Памяць: Сенненскі раён… С. 606.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Военно-топографическая карта Витебской губернии [Карты]. — [Санкт-Петербург: Военно-топографическое Депо: 1866—1869]. — 1 атл.([25] разв. л.,[1] сб.л.): 1 цв.; 51х36 см.
  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  • Опыт описания Могилевской губернии. Под ред. А. С. Дембовецкого. Книга 3. — Могилев, 1884.
  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / Уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — 616 с.
  • Планы генерального межевания Сенненского уезда, 1780.
  • Список населенных мест Могилевской губернии. Под ред. Г. П. Пожарова. — Могилев, 1910.
  • Список шляхты Сенненского повета Могилёвского наместничества за 1783—1784 гг. // Экономические примечания к Генеральному межеванию Могилёвского наместничества, проведённому Смоленской межевой конторой в период между 23.05.1783 и 10.10.1784 гг.
  • Снапкоўскі Ю. Землеўладальнікі Сенненскага павета Магілёўскай губерні часоў Першай сусветнай вайны // Малое Палесьсе / 2012–2013: Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага краю / Гал. рэд. А. Аляхновіч. -- Крупкі, 2013. -- С. 49–69.
  • Русская историческая библиотека. Отдел 1-2. — Т.30. — Юрьев, 1914. — № 118, Стб. 894.
  • РГИА Ф. 577 Оп. 19 Д. 1292. Главное выкупное учреждение МФ. Номер описи: 19. Дело о выкупе временнообязанными крестьянами земельных наделов у Гаевского Я.В. селения Стецева. (Могилевская губ.) 15 октября 1868 г. - 29 ноября 1869 г.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]