Прыхабы (Сенненскі раён)
Выгляд
Вёска
Прыхабы
|
Прыха́бы[1] (трансліт.: Prychaby, руск.: Прихабы) — вёска ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці, у вярхоўях ракі Адроў. Уваходзіць у склад Какоўчынскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XV стагоддзя належалі князю Канстанціну Бабічу, сыну Івана Бабы, нашчадкі Канстанціна ад маёнтка зваліся князямі Прыхабскімі. Упершыню Прыхабы згадваюцца каля 1442 года ў прывілеі ад імя Казіміра Ягелончыка выдадзеным ваяводам віленскім Даўгірдам, паводле якога Прыхабскі маёнтак перадаваўся князю Фёдару Адзінцэвічу. Пазней Прыхабы былі вернуты Канстанціну Бабічу.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх