Сувойкі
Сувойкі | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Vorticella Linnaeus, 1767 | |||||||||||||||||
|
Суво́йкі (Vorticella) — род кругараснічных інфузорый.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Даўжыня каля 150 мкм. Цела мае форму званочка. На пярэднім канцы (адаральная зона) размешчаны 2 рады раснічак (мембранелы), якія звычайна злучаны паміж сабой і закручаны ўлева. Каляротавая спіраль вядзе да ротавай адтуліны, дапамагае хапаць здабычу.
Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]
Адрозніваецца больш за 150 відаў. Пашыраны ў прэсных і марскіх водах. На Беларусі найчасцей адзначаецца сувойка маларотая, ці вартыцэла мікрастома (Vorticella microstoma).
Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]
Сядзячыя жывёлы, прымацоўваюцца да субстрату сцяблінкай, якая можа скарачацца.
Кормяцца дробнымі, завіслымі ў вадзе арганічнымі часцінкамі (бактэрыямі, дэтрытам і інш.). Прыродныя фільтратары вадаёмаў. Некаторыя сувойкі з'яўляюцца вонкавымі паразітамі рыб[1].
Пры бясполым размнажэнні ўтвараюцца «бадзяжкі», якія свабодна плаваюць, затым прымацоўваюцца да субстрату. Вядомы полавы працэс — кан’югацыя.
Віды[правіць | правіць зыходнік]
- Vorticella campanula
- Vorticella citrina
- Vorticella communis
- Vorticella convallaria
- Vorticella floridensis
- Vorticella limnetis
- Vorticella marina
- Vorticella microstoma — Сувойка маларотая, ці Вартыцэла мікрастома
- Vorticella monilata
- Vorticella patellina
- Vorticella similis
- Vorticella smaragdina
- Vorticella sphaerica
- Vorticella striata
- Vorticella submicrostoma
- Vorticella utriculus
Зноскі
- ↑ Полянский Ю. И. Сувойки(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кахманюк Ф. Сувойка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Полянский Ю. И. Сувойки(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)