Судзімонт Доргевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Судзімонт Доргевіч
Трубы
Трубы
Нараджэнне 1390
Смерць 1440
Род Судзімонтавічы[d]
Бацька Доргій[d]
Дзеці Алехна Судзімонтавіч

Судзімонт Доргевіч (1390-я[1] — пасля 1440[1]) — літоўскі баярын, вялікі чашнік літоўскі (зг. 1409), староста крэўскі (1433—1434).

Сын Доргія, магчыма, але няпэўна тоеснага Доргію, аднаму са сведак Віленска-Радамскай уніі ў 1401 годзе. Пазнейшыя крыніцы называюць Доргія братам Осціка. Зыходзячы з генеалагічных легенд, дакументальных і тапанімічных звестак Уладзіслаў Сямковіч прапанаваў гіпатэтычную генеалогію братоў, паводле яе, яны сыны Сірпуція, які мог быць нашчадкам іншага Сірпуція, брата вялікага князя Трайдзеня. Аднак, Сямковіч у значнай ступені грунтаваў сваю гіпотэзу на так званай уставе Альгерда пра крэваў, якую лічаць фальсіфікатам Тэадора Нарбута[2]. Схема паводле гіпотэзы Сямковіча пададзена ніжэй.

 
 
Осцік
 
 
Сірпуцій
 
Ліздзейка
 
Віршул
 
Сірпуцій
 
 
 
 
 
 
 
 
Доргі
 

У кожным разе, імаверна, Судзімонт быў стрыечным братам Радзівіла Осцікавіча[1]. Служыў вялікаму князю Вітаўту пры якім і ўзвысіўся.

У 1431 годзе быў паслом вялікага князя Свідрыгайлы да польскага караля Уладзіслава Ягайлы. Удзельнічаў у заключэнні 1.9.1431 года перамір’я ў Чартарыйску, якім завяршылася Луцкая вайна 1431 года. Удзельнічаў у заключэнні Скірстымонскага дагавора 1432 года з Лівонскім ордэнам. Пасля перавароту Жыгімонта Кейстутавіча ў 1432 годзе стаў на яго бок у феадальнай вайне 1432—1437 гадоў. Як староста крэўскі ўдзельнічаў у заключэнні Гарадзенска-Троцкай уніі 1432—1433 гадоў. У 1434 годзе быў адным з паслоў вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча на перамовах з Тэўтонскім ордэнам у Рацёнжку.

За службу вялікім князям атрымаў шэраг маёнткаў, бо́льшая іх частка вылучана са складу Лагойскага княства[3]. Так, 15 жніўня 1434 года Судзімонт атрымаў сёлы Хожава, Палачаны, Лучаны і двор над ракой Качутай (Лучаны і рака Качута не лакалізаваны). Таксама яму належала Талятава каля Крэва. У 1440-х гадах атрымаў таксама 22 сялянскія службы («человеков») са складу Аболецкай воласці[4].

На дакуменце 1434 года захавалася пячатка Судзімонта з яго кляйном (геральдычным знакам).

У шлюбе з невядомай на імя і паходжанне жонкай, меў трох сыноў — Алехну, Мікалая Кміту і Івашку (Яна), яны карысталіся гербам «Трубы».

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Герб Смалявічаў

У 1998 годзе Смалявічам, упершыню згаданым каля 1448 года як уладанне Доргевіча, нададзены герб, у правым чырвоным полі якога выяўлены срэбны знак Судзімонта.

Зноскі

  1. а б в Насевіч В. Л. Генеалагічныя…
  2. Гл. тэкст дакумента з каментарамі на сайце «Гісторыя Беларусі IX—XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы»: http://starbel.narod.ru/d004.htm Архівавана 10 мая 2013.
  3. У складзе…
  4. Насевіч В. Л. Лукомль і…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii. — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. ISBN 978-83-7181-641-3. — S. 125—127; (польск.)
  • Korczak Lidia. Sudymunt Dorgiewicz h. własnego // PSB. T. XLV/3. Warszawa; Kraków, 2008. S. 353—354.
  • Petrauskas R. Lietuvos diduomenė XIV a. pabaigoje — XV a. — Aidai. ISBN 9955-445-67-X; (літ.)
  • Насевіч В. Л. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Насевіч В. Л. Лукомль і Лукомльская воласць // Гістарычна-археалагічны зборнік. — № 4. — Мн., 1994. — С. 161—186.
  • Полехов Сергей. Наследники Витовта. Династическая война в Великом княжестве Литовском в 30-е годы XV века. М.: Индрик, 2015. 711 с., ил.
  • У складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Смалявіцкага раёна і горада Жодзіна. — Мн.: БЕЛТА, 2000.