Блізняты (сузор’е)
Блізняты (лац.: Gemini) — задыякальнае сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930). Найярчэйшыя зоркі Палукс і Кастар маюць бляск суадносна 1,16 і 1,59 візуальнай зорнай велічыні. У сузор’і Сонца знаходзіцца з 20 чэрвеня да 20 ліпеня[1]. Найлепшыя ўмовы бачнасці ў снежні-студзені.
Лацінская назва |
(у р. скл.: Geminorum) |
---|---|
Скарачэнне | Gem |
Плошча | 513,8 кв. градусаў (1,245%) |
Колькасць зорак, ярчэйшых за m+6,5 (паводле каталога Гіпарха) |
119 |
Назіраецца ў шыротах: |
90°Пн — 55°Пд (цалкам) 55°Пд — 80°Пд (часткова) |
Паходжанне назвы IAU: адно са старажытнагрэчаскіх сузор’яў, якія пералічыў Пталемей.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сузор’е вядомае са старажытных часоў. Магчыма, першапачаткова «блізнятамі» называліся блізкія і візуальна падобныя адна да адной зоркі Кастар і Палукс. Грэкі лічылі, што сузор’е на неба змясцілі блізняты Дыяскуры Кастар і Палукс (асноўная версія; існуюць і іншыя). Сузор’е ўключана ў каталог зорнага неба Клаўдзія Пталамея «Альмагест». У літаратуры XVI стагоддзя на рускай мове, напрыклад, у «Совещании божественных дел», сузор’е называлася «близнецъ»[2].
У гісторыі астраноміі гэта сузор’е вядомае тым, што ў 1781 годзе Уільям Гершэль адкрыў планету Уран паблізу зоркі Пропус (η Блізнятаў), а ў 1930 годзе Клайд Томба адкрыў Плутон побач з зоркай Васат (δ Блізнятаў).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Constellations of the zodiac
- ↑ Словарь русского языка XI—XVII вв. Выпуск 1 (А—Б) / Гл. ред. С. Г. Бархударов. — М.: Наука, 1975. — С. 241. — 371 с.