Сумнік звычайны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сумнік звычайны
Solidago virgaurea minuta1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Solidago virgaurea L.

Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  462879
GRIN  t:34927
IPNI  249947-1
TPL  gcc-44550

Су́мнік звычайны (Solidago virgaurea) — шматгадовая травяністая расліна з роду Сумнік (Solidago) сямейства Астравыя (Asteraceae). Народныя назвы: уплаўнік, табака лясная, стрэльнік, цыкорыя дзікая.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz, 1885

Шматгадовая расліна са сцяблом вышынёй 60—100 см. Сцябло прамастойнае, крыху галінастае, часам чыпвона-фіялетавага колеру. Лісце чаргаванае. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце падоўжана-эліпсоіднай формы, завостранае, з крылатым чаранком. Верхняе лісце сядзячае, ланцэтнае. Цвіце ў ліпені — верасні. Кветкі расліны жоўта-залацістага колеру ў шматлікіх дробных кошыках, сабраных у доўгія вузкія мяцёлкі. Плод — сямянка з шурпатым чубком.

Атрутная расліна. У каранях прысутнічае інулін.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і Паўночнай Афрыкі. Расце на схілах, у травяністых месцах, лясах, на высечках і ўзлесках.

Лекавая, меданосная і фарбавальная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Сумнік звычайны: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)