Перайсці да зместу

Суражскі замак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік гісторыі і абарончай архітэктуры
Суражскі замак
Замчышча з боку Дзвіны, 1893 г.
Замчышча з боку Дзвіны, 1893 г.
55°24′31″ пн. ш. 30°43′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Мястэчка Сураж
Заснавальнік Жыгімонт II Аўгуст
Дата заснавання 1563
Стан не захаваўся
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Суражскі замак на гербе Суража

Суражскі драўляны замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Суражы. Знаходзіўся на левым беразе Дзвіны ля яе прытокаў Суражкі і Касплі. Існаваў у XVI—XVIII стагоддзях. Аб’ект Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Стылізаваная выява замка змяшчаецца не гербе Суража.

План забудовы Замчышча, 1778 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Зрублены пасля пачатку баявых дзеянняў ў 1563 г. паводле загаду вялікага князя Жыгімонта Аўгуста віцебскім ваяводам Стафанам Андрэевічам Збаражскім[1].

У 1616, 1654 гадах замак захоплівалі маскоўскія войскі.

Драўляны замак быў аточаны земляным валам, відаць, толькі з усходу і поўначы, а з боку Касплі абараняўся крутым берагавым абрывам і шырокай ракой. Меў таксама драўляныя фартыфікацыі — гародні.

На рысунку («Чертеж», 1701 год), зробленым І. Цызыровым, стольнікам маскоўскага гаспадара Пятра I, фіксуюцца абарончыя сцены замка без вежаў і два масты цераз роў. Пасля 1765 года замак меў вал шырынёй каля 11,5 мэтраў і паркан-астракол. Цераз абарончы роў да драўлянай замкавай брамы вёў мост.[2]

Зноскі

  1. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. КМФ-18. — Воп. 1. — Спр. 42. — Арк. 66 адв.
  2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 448.