Стэфан Андрэевіч Збаражскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стэфан Андрэевіч Збаражскі
 
Дзейнасць: дыпламат
Нараджэнне: 1518
Смерць: 1585
Дынастыя: Род Збаражскіх
Жонка: Настасся Мсціслаўская[d] і Q55587685?
Дзеці: Q55587698?, Петро Збаразький[d] і Барбара Тенчинська[d]

Стэфан Андрэевіч Збаражскі (каля 1518 — 1585) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ, ваявода троцкі (15661585), кашталян троцкі (15641566), ваявода віцебскі (15551564).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з княжацкага роду Збаражскіх. Сын Андрэя Сямёнавіча Збаражскага. Каралеўскі дваранін, ваявода віцебскі ў 1555—1564, троцкі кашталян ў 1564—1566 і ваявода з 1566; дзяржаўца жосленскі з 1574, самілішскі, рудніцкі, дарсунішскі.

Пакроўскі Ф. у кнізе «Археологическая карта Виленской губернии» (Вильна, 1893) прыводзіць наступныя звесткі: «м. Кобыльники… В церковном архиве хранится подлинная фундушевая запись 1551 г., данная кн. Збаражским»[1].

У 15551556 С. Збаражскі ўзначальваў вялікае пасольства ў Маскву.

Каля 1560 збудаваў замак і заснаваў горад у Суражы. Дзякуючы шлюбу з Г. Я. Забярэзінскай атрымаў маёнткі Боцькі, Дубна, Кнарыды, Міжрэчча, частку Забярэззя, Волму, Бакшты і інш. 2-я жонка, княгіня Н. М. Заслаўская, прынесла яму маёнткі Цяцерын, Пацкава, Кабыльнік. 3-я жонка — Д. Фірлей. Ад гаспадара атрымаў маёнткі Краснае Сяло, Гегужын, Жэймы. Валодаў часткай Збаража і інш. на Украіне.

У 1569 — адзін з нямногіх прыхільнікаў Люблінскай уніі сярод буйных дзеячаў ВКЛ. Разам з Астафіям Валовічам камандаваў пехотай пад Полацкам. «Попис войска литовского 1567 года» адлюстроўвае наступныя ўладанні Стэфана Збаражскага:

«Воевода Троцкий. Месеца октебря 16 дня. Князь Стефан Збаражский, воевода Троцкий, ставил почту з ымений своих — з Межиреча в повете Берестейской коней тридцать деветь; з Ожговец и Белозерек в повете Кремяницком коней двадцать чотыры; з Забрезья, з Груздова, з Олян, с Кобыльник, з Жирович, з Нарочи, з Узлы, з Рабыни, з Нивок в повете Ошменском коней з них тридцать семь; а з ыменья в повете Менском — з Ыли, з Селищ, з Молодечна, з Месоты, з Нового Двора, з Волмы, з Бакшт, з Лютина, с тых имений, в повете Менском лежачих, коней двадцать и шесть; с Тетерына в повете Оршанском коней десеть; а з ымений в повете Виленском — з Судерви, з Овесник, з Мушик три кони; а з ыменья Кгекгужина, з Жейм, з Пашкутишок, в повете Троцком коней осм; а з ыменья Южинт в повете Вилкомирском коней три; а з ыменья Жеймел[ь] у повете Упицком коней осмънадцать; а з ыменья Бабич в повете Мозырском коней пять. Всих имений вышей описанных тридцать. Зо всих тых именей, яко есть вышей описано, ставил всего почту коней сто семдесят три. Его ж милость при том почте ставим всих драбов осмъдесят чотыри з ручницами, з рогатинами»[2].

Першапачаткова праваслаўны, пазней перайшоў у кальвінізм, а перад смерцю — у каталіцтва. У 1552 ён спрыяў заснаванню кальвінскага збору ў Віцебску.

«Дзённік літоўскіх паслоў»[правіць | правіць зыходнік]

У творы, які мае ўмоўную назву «Дзённік літоўскіх паслоў», перададзены падзеі дыпламатычнай місіі. Разгортванне падзей пачынаецца з моманту прыезду пасольства ВКЛ на землі Маскоўскага княства, паведамленнем пра час — 7 студзеня 1556, і пералікам кіраўнікоў пасольскай місіі з указаннем іх пасадаў. Апавяданне вядзецца ў асноўным ад імя «нас», г.зн., кіраўнікоў пасольства, за выключэннем аднаго выпадку, дзе аўтар гаворыць ад сваёй асобы: «Таго ж дня, у аўторак, прыставы былі на абедзе ў мяне, старэйшага пасла, князя Стафана Андрэевіча Збаражскага, ваяводы віцебскага. I там усе паслы разам абедалі і віталі прыставаў паводле нашага звычаю, што яны ад нас з удзячнасцю прымалі. Добра падпіўшы, яны падзякавалі нам і паехалі».

Дамінанта апавядальнасці — часава-храналагічныя прывязкі, што выяўляецца ў паведамленнях пра дні тыдня і чыслы падзеяў. Прасторавыя параметры ў мастацкай тканцы твора выяўляюцца праз фіксаванне геаграфічных і тапанімічных каардынатаў. У «Дзённіку літоўскіх паслоў» фігуруюць звыш дзесяці персанажаў, прычым усе яны — гістарычныя асобы: маскоўскі князь Іван IV Грозны, баяры Якаў Салтыкоў-Марозаў, Міхайла Марозаў, Іван Варанцоў, Фёдар Сукін, пісар Іван Віскаваты. Аўтар аддае перавагу функцыянальнаму прынцыпу абмалёўкі персанажаў: называюцца іх учынкі, дзеянні, пасады. Зрэдку сустракаюцца мастацкія дэталі, партрэты, апісанні вопраткі, фізіягнамічныя асаблівасці (характарыстыкі голасу, вачэй, твару, жэстаў і інш.).

Сярод галоўных сюжэтна-кампазіцыйных кампанентаў «Дзённіка літоўскіх паслоў» — сцэны аўдыенцый у Крамлі. Яны ўключаюць наступныя топікі — прыезд прыставаў да вялікіх паслоў і запрашэнне ў Крэмль, праезд брамы (сцэна ля слупоў), сустрэча ў сенцах перад палацам князя з пералікам баяраў, якія выйшлі насустрач, рытуальнае прадстаўленне вялікаму князю паслоў, ветлівае запрашэнне ад манарха заняць адпаведнае месца на лаве насупраць ад яго, нарэшце, прапа-нова баярына-дыпламата Івана Віскаватага ад імя манарха перайсці ў палату для вядзення перамоў. Спецыфічная, бадай, толькі сцэна першай аўдыенцыі, якая ўключае цалаванне пасламі рукі вялікага князя, дыялог з ім пра яго здароўе, дазвол князя чыніць пасольства, паднашэнне падарункаў, ласкавае запрашэнне з боку князя сталавацца ў яго, вячэра ў гонар паслоў.

У «Дзённіку літоўскіх паслоў» некалькі сцэн перамоў паміж пасламі ВКЛ і маскоўскімі баярамі. Аўтар фіксуе ўдзельнікаў дыскусій з абодвух бакоў, перадае асноўныя прамовы, змест пытанняў, якія абмяркоўваліся. Галоўны прадмет перамоў — падпісанне артыкулаў перамір'я паміж дзвюма краінамі. У якасці прадмета абмеркавання ў творы выступаюць і другасныя з'явы, што былі звязаныя з бяспекай і побытам вялікіх паслоў у Маскве.

Каларытна пададзеныя ў творы сцэны пажару ў Маскве, збіццё возчыкаў памежнікамі пры ўездзе ў Крэмль, падпісанне перамір'я паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім Княствам Літоўскім.

«Дзённік літоўскіх паслоў» — адзін з першых твораў старажытнабеларускай літаратуры, дзе шырока выкарыстоўваюцца дыялогі і маналогі як кампаненты мастацкага твора. Усяго ў «Дзённіку літоўскіх паслоў» 10 прамоў паслоў, 5 маналогаў вялікага князя маскоўскага, 12 прамоў прыставаў, 8 маналогаў маскоўскіх баяраў, з якіх 6 — безасабовыя і 2 — персаніфікаваныя. Найбольш значная з персаніфікаваных баярскіх прамоў — гэта прамова Якава Салтыкова-Марозава ў час першай аўдыенцыі паслоў у вялікага князя. Паводле зместавага аб'ёму частка з іх — гэта сціслыя адказы або запытанні, аднасказавыя паводле формы, іншыя — разгорнутыя полісемантычныя тэкставыя адзінкі. Спецыфіка дыялогаў і маналогаў у тым, што яны відавочна скарочаныя: аўтар падае толькі галоўнае, сутнасць. У выніку аповед не заўсёды поўны, часам як бы разарваны. Перадаюцца дэталі, адметнасці паводзін і манеры ўдзельнікаў дыялога. Дыялогі, відавочна, узнаўляліся аўтарам паводле ўспамінаў з выкарыстаннем пратакольных запісаў. Мова іншаземцаў — маскоўскіх дваранаў — падаецца ў перакладзе на беларускую.

Аўтару ўдалося стварыць натуральнасць дыялогаў. Адзін з шляхоў да гэтага — ужыванне, побач з ускоснай, простай мовы. Аднак спектр сігнальных дзеясловаў перад простай мовай звужаны. Пісьменнік карыстаецца, як правіла, трыма нейтральнымі формамі: «паведалі», «мовілі», «адказалі». На ўсіх стылістычных узроўнях «Дзённіка літоўскіх паслоў» адчувальны ўплыў пратакольных запісаў, справаводчага дыскурсу, які пераважаў у тагачаснай дыпламатычнай практыцы фіксавання пасольскіх місій.

Літаратуразнаўчы аналіз «Дзённіка літоўскіх паслоў» сведчыць пра пісьменніцкія здольнасці С. Збаражскага, валоданне ім літаратурнай мовай.

Рукапісны арыгінал «Дзённіка літоўскіх паслоў» захоўваецца ў Цэнтральным дзяржаўным архіве старажытных актаў у Маскве.

Зноскі

  1. Покровский Ф. Археологическая карта Виленской губернии. — Вильна, 1893.- С.32.
  2. Литовская Метрика. Отдел первый. Часть третья: Книги публичных дел. Переписи войска Литовского/ Русская историческая библиотека, издаваемая императорскою Археографическою комиссиею. Т.33. — Петроград, 1915. — С.443.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Старажытная беларуская літаратура (XII—XVII стст.) / Уклад, прадм., камент. І. Саверчанкі — Мінск: Кнігазбор, 2010. — («Беларускі кнігазбор»). ISBN 985-6824-43-5



Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]