Суразмоўцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Суразмоўцы»
Жанр Інтэрв’ю
Аўтар(ы) Навум Гальпяровіч
У галоўных ролях Навум Гальпяровіч
Краіна вытворчасці Беларусь
Мова беларуская
Першы выпуск Прэм'ера да Дня беларускага пісьменства. Госць праграмы — Алесь Карлюкевіч[1]
Вытворчасць
Месца здымак Мінск, Нацыянальная бібліятэка[2]
Камера шматкамерная здымка
Працягласць 15 хвілін[2]
Вяшчанне
Тэлеканал(ы) «Беларусь 3»
Фармат выявы HDTV 720p
Фармат гуку стэрэа
Перыяд трансляцыі з 10 верасня 2018
Прэм’ерныя паказы субота, 20:25 («Беларусь 3»)
Паўторныя паказы панядзелак, 23:55 («Беларусь 3»)
Храналогія
Папярэднія перадачы «Дыя@блог пра мову»
Спасылкі
3belarus.by/be/shows/sur…

«Суразмоўцы» — культурніцкая аўтарская праграма пісьменніка Навума Гальпяровіча на тэлеканале «Беларусь 3». Аўтар і вядучы – Навум Гальпяровіч.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Праграма складаецца з інтэрв'ю з людзьмі, якія маюць аўтарытэт у культурным і грамадскім жыцці Беларусі, размоў пра актуальныя праблемы сучаснасці, мову, літаратуру, традыцыі, а таксама пра асабістае[3]. Мэта праекта — прапаганда і знаёмства з сучаснай беларускай культурай[4].

Аўтар праграмы паказвае гледачам Беларусь культурную праз гутаркі з выбітнымі беларускімі пісьменнікамі і крытыкамі, навукоўцамі і даследчыкамі, мастакамі і музейшчыкамі, а таксама з грамадскімі дзеячамі[5][2]. Навума Гальпяровіча, акрамя размоў з гасцямі пра актуальныя для сучаснай культуры пытанні, таксама цікавіць асабістае — унутраны свет герояў праграмы, іх памкненні і мары[6], чым жывуць айчынныя паэты і пісьменнікі, якія музы іх акрыляюць і якія праблемы хвалююць[1].

Праграма Навума Гальпяровіча «Суразмоўцы» з'яўляецца адной з нямногіх на Беларускім тэлебачанні, якая паказвае гледачам Беларусь літаратурную. З 2018 па 2022 год у студыі ў Навума Гальпяровіча пабывала больш за сто вядомых дзеячаў культуры і мастацтва[1].Сярод героямі праграмы былі Людміла Рублеўская, Уладзімір Сцяпан, Віктар Шніп, Мікола Адам і шмат іншых вядомых асоб, дзеячоў беларускай культуры[6].

Зноскі

  1. а б в Новый сезон «Суразмоўцаў» на телеканале «Беларусь 3»: обновленная графика и акцент на гостях из регионов (руск.). СБ. Беларусь сегодня (4 жніўня 2022). Праверана 13 красавіка 2024.
  2. а б в Вікторыя Целяшук. Пра што гавораць «Суразмоўцы»?. Звязда (12 сакавіка 2012). Праверана 13 красавіка 2024.
  3. Аб праекце. Беларусь 3. Праверана 13 красавіка 2024.
  4. На «Беларусь 3» – новые выпуски авторского проекта Наума Гальперовича «Суразмоўцы» (руск.). СБ. Беларусь сегодня (23 ліпеня 2021). Праверана 13 красавіка 2024.
  5. Юліяна Леановіч. На «Беларусь 3» — новые выпуски авторского проекта Наума Гальперовича «Суразмоўцы». Рэспубліка (30 верасня 2022). Праверана 13 красавіка 2024.
  6. а б Арына Карповіч. На «Беларусь 3» — новы выпуск аўтарскай праграмы «Суразмоўцы!». Звязда (26 жніўня 2021). Праверана 13 красавіка 2024.