Сурдакамера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сурдака́мера[1][2] (ад лац.: surdus — глухі + камера) — герметычнае памяшканне (кабіна) з гуканепранікальнымі сценкамі, якое служыць для правядзення фізіялагічных, псіхалагічных і іншых даследаванняў, а таксама трэніровак ва ўмовах частковага або поўнага спынення вонкавага ўздзеяння.

Унутраная паверхня сурдакамеры мае адмыслова пакрытую паверхню, якая забяспечвае мінімальнае адбіццё гукавых хваль. Сурдакамера забяспечваецца абсталяваннем жыццязабеспячэння, прыборамі і апаратамі рэгістрацыі вынікаў выпрабаванняў і непасрэднага назірання. Праводзіцца трэніроўка, праверка змен увагі, памяці, мыслення, хуткасці рэакцыі, самаадчування чалавека, які знаходзіцца ў камеры. Пры гэтым ствараецца пэўны рэжым чаргавання перыядаў поўнай цішыні і перыядаў уздзеяння на падвопытнага рознымі сігналамі — гукам, святлом, вібрацыяй і інш. Сурдакамера дазваляе таксама стварыць умовы так званай сэнсарнай дэпрывацыі, калі чалавек пазбаўляецца неабходнай інфармацыі[3].

Існуюць таксама сурдабаракамеры, у якіх магчыма пэўным чынам змяняць ціск унутры, так жа, як у баракамерах.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]