Суслаўскі сельсавет
Суслаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Дрыбінскі раён |
Уключаў | 23 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Суслаўка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 верасня 1959 |
Су́слаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Суслаўка.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дрыбінскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Дрыбінскім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года — у Чавускім раёне, з 12 лютага 1935 года — у Дрыбінскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Радамльскага сельсавета[1]. 16 верасня 1959 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Первамайскага сельсавета Горацкага раёна (10 населеных пунктаў: вёскі Вялікае Шчокатава, Жакаўка, Засценкі, Каралёўка, Лукаць, Малое Шчокатава, Мокрадзь, Слабодка, Суслаўка і пасёлак Суслаўка) і Пуцькаўскага сельсавета Чавускага раёна (13 населеных пунктаў: вёскі Александроўка, Бародкі, Будзіна, Бялівіца, Заложжа, Калясянка, Радамля, Радучы, Сялец, Чыжы і пасёлкі Будзіна, Радучы, Сялец)[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб скасаванні Дрыбінскага, Круглянскага і Чэрыкаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці ад 16 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 12.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.