Пуцькаўскі сельсавет
Пуцькаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чавускі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Пуцькі |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 16 мая 1960 |
Дата скасавання |
28 верасня 1959, 23 снежня 2009 |
Насельніцтва (2009) | 904 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Пу́цькаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Пуцькі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чавускім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Жаліўскага сельсавета[1]. 28 верасня 1959 года ў склад сельсавета ўключаны 13 населеных пунктаў скасаванага Суслаўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Александроўка, Бародкі, Будзіна, Бялівіца, Заложжа, Калясянка, Радамля, Радучы, Сялец, Чыжы і пасёлкі Будзіна, Радучы, Сялец), у склад Асінаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Прылёпаўка, Пуцькі, Русінаўка і Старасёлы), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Жаліўе, сельсавет перайменаваны ў Жаліўскі[2].
16 мая 1960 года ўтвораны зноў шляхам аб’яднання скасаваных Асінаўскага і Жаліўскага сельсаветаў[3]. 13 чэрвеня 2002 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Чавускага гарасавета перададзена вёска Дубаснік[4]. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Прудкоўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: вёскі Галачоўка, Дрануха, Дрокаўка, Зялёны Прудок, Ключ, Ляхаўшчына, Новаягораўка, Петухоўка, Прудок, Расінка і Рымінка), цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Асінаўка, а сельсавет перайменаваны ў Асінаўскі[5].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 904 чалавекі[6], з іх 93,0 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 1,2 % — украінцы[7].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 июня 2002 г. № 18-4 Об изменении границ Путьковского, Прудковского, Благовичского сельсоветов Чаусского района Могилевской области и включении деревни Заболотье в черту города Чаусы Могилевской области
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.