Сутыкненні на азербайджана-армянскай мяжы (верасень 2022)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Сутыкненні на азербайджана-армянскай мяжы
2022 Armenian–Azerbaijani clashes.png
Дата з 13 верасня 2022
Месца азербайджана-армянская мяжа
Статус працягваецца
Праціўнікі
Flag of Azerbaijan.svg Азербайджан Flag of Armenia.svg Арменія
Камандуючыя
Азербайджан Ільхам Аліеў Арменія Нікол Пашынян
Сілы бакоў
невядома невядома
Страты
71 забіты (на 15.09) 105 забітых (на 15.09)
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Сутыкненні на азербайджана-армянскай мяжы ў верасні 2022 года — супрацьстаянне паміж узброенымі сіламі Азербайджана і узброенымі сіламі Арменіі на дзяржаўнай мяжы дзвюх краін.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Падрабязней гл. таксама: Карабахскі канфлікт

З 1990-х гадоў Арменія і Азербайджан канфліктуюць вакол прыналежнасці Нагорнага Карабаха. Перыядыяна баявыя дзеянні закраналі не тольеі спрэчную вобласцт, але і непасрэднае армяна-азербайджанскае памежжа, як, напрыклад, летам 2020-га. Увосень азербайджанская армія змагла адваяваць значную частку рэгіёну. Апошнія буйныя сутыкненні тут мелі месца ў жніўні 2022 года.

У лютым таго ж года Расія, якая трымае ў Карабаху міратворчы кантынгент і змацавана з Арменіяй ваеннымі абавязацельствамі, разгарнула ўварванне ва Украіну. На думку старэйшага даследчыка Венскага цэнтра па раззбраенні і нераспаўсюджванні і Цэнтра даследаванняў у галіне нераспаўсюджвання імя Джэймса Марціна (ЗША) Хана Нотэ, азербайджанскае кіраўніцтва вырашыла скарыстацца момантам, пакуль Масква адцягнута Украінскім канфліктам[1]. Падобнае меркаванне выказаў даследчык Карабахскага крызісу Арыф Юнус[2].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

У ноч на 13 верасня на мяжы Азербайджана і Арменіі аднавіліся сутыкненні. Бакі абвінавацілі адзін аднаго ў абстрэлах і паведамілі пра загінулых. На наступны дзень, 14 верасня, адзначаліся сутыкненні ў Кяльбаджарскім, Лачынскім, Дашкесанскім раёнах (азербайджанская тэрыторыя) і на ўчастку Сотк—Горыс (армянская тэрыторыя). З 20:00 па раніцу 15-га чысла стральба практычна спынілася па ўсіх напрамках, значных здарэнняў не зафіксавана[3]. Да гэтага часу азербайджанцы захапілі некаторыя стратэгічныя вышыні ўздоўж мяжы[4]. Наступленне азербайджанскіх сіл, у прыватнасці, праводзілася ў кірунку Джэрмука і Верына Шаржы. Прымяняліся артылерыя, мінамёты, ударныя беспілотнікі[3].

Міністэрства абароны Азербайджана паведаміла, што за першыя два дні ў выніку абвастрэння канфлікту загінуў 71 азербайджанскі вайсковец. У сваю чаргу Пашынян заявіў пра гібель 105 армянскіх вайскоўцаў[3].

На фоне сутыкненняў Ерэван запытаў у АДКБ ваенную дапамогу для «аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці». Арменія таксама папрасіла Расію выканаць некаторыя палажэнні ў рамках ваеннага саюза на фоне пагрозы тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы. Азербайджан у аднабаковым парадку прапанаваў армянскім уладам гуманітарнае спыненне агню. Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што гатовы ісці на цяжкія рашэнні дзеля міру, аднак ніякіх дакументаў не падпісаў[3].

Увечары 14 верасня ў Ерэване адбыўся стыхійны мітынг. Людзі, якія сабраліся ля будынку ўраду, патрабавалі адстаўкі кіраўніцтва краіны праз заявы Нікола Пашыньяна аб рыхтаванні мірнай дамовы з Азербайджанам. У прамовах выступоўцаў на мітынгу гучалі заклікі ўзломваць склады са зброяй і ехаць на фронт. Пратэстоўцы скандавалі «Арменія без Нікола!»[5].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Сваю занепакоенасць падзеямі выказалі прадстаўнікі шэрагу краін свету. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон паведаміў, што можа перагаварыць з лідарам Азербайджана Ільхамам Аліевым, каб садзейнічаць выключна мірнаму ўрэгуляванню гэтага канфлікту[6].

Спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі асудзіла напады Азербайджана на Арменію падчас свайго візіту ў Ерэван 18 верасня[7].

Зноскі