Нэнсі Пэлосі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нэнсі Пэлосі
Nancy Pelosi
Official photo of Speaker Nancy Pelosi in 2019.jpg
Сцяг52-ы Спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Сцяг
з 3 студзеня 2019
Прэзідэнт Дональд Трамп
Джо Байдэн
Сцяг Член Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ад Каліфорніі Сцяг
з 2 чэрвеня 1987
Папярэднік Зала Бёртан

Нараджэнне 26 сакавіка 1940(1940-03-26)[1][2][…] (81 год)
Імя пры нараджэнні англ.: Nancy Patricia D'Alesandro
Бацька Thomas D'Alesandro, Jr.[d]
Маці Annunciata M. "Nancy" D'Alesandro[d][6]
Муж Paul Pelosi[d]
Дзеці Alexandra Pelosi[d], Paul Pelosi, Jr.[d] і Christine Pelosi[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Nancy Pelosi Signature.svg
Узнагароды
Сайт pelosi.house.gov
Commons-logo.svg Нэнсі Пэлосі на Вікісховішчы

Нэнсі Патрыцыя Пэлосі (англ.: Nancy Patricia Pelosi; нар. 26 сакавіка 1940, Балтымар, Мэрыленд, ЗША) — амерыканская палітычная дзяячка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША1993 года) ад 8-й выбарчай акругі (Сан-Францыска) у Каліфорніі, лідар фракцыі дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў (з 2003 года). З 2019 года займае пасаду спікера Палаты прадстаўнікоў ЗША, таксама займала яе з 2007 да 2011 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям'і дэмакрата Томаса д'Алесандра, які быў кангрэсменам ЗША ад штата Мэрыленд і мэрам Балтымара. Брат Нэнсі таксама быў мэрам Балтымора ў 1967-1971 гадах. Вучылася ў Вашынгтонскім універсітэце Трыніці (выпуск 1962 года).

2 чэрвеня 1987 года выйграла выбары ў Кангрэс ЗША ад 8-й выбарчай акругі ў Сан-Францыска - ў акрузе, якая галасуе за дэмакратаў з 1949 года. Пэлосі пераабіралася ў Кангрэс з не менш чым 75 % галасоў.

У 2001 годзе Пэлосі абраная партыйным арганізатарам дэмакратычнай меншасці Кангрэса ЗША - гэта другі выбарны пост пасля пасады лідара меншасці. У 2003 годзе сама заняла пасаду лідара меншасці.

Працавала ў пастаянным спецыяльным камітэце Палаты прадстаўнікоў па справах разведвальных службаў і ў Камітэце асігнаванняў. Пасля тэрарыстычных актаў 11 верасня 2001 года кіравала ў Кангрэсе разглядам працы спецслужбаў і распрацоўвала законапраект аб стварэнні незалежнай камісіі па вывучэнні дзейнасці федэральнага ўрада - "Камісіі 9/11".

Нэнсі Пэлосі была адным з самых жорсткіх крытыкаў адміністрацыі Джорджа Буша малодшага, а затым - губернатара штата Каліфорнія Арнольда Шварцэнэгера.

4 студзеня 2007 года Пэлосі абрана старшынёй (спікерам) Палаты прадстаўнікоў ЗША - яна стала першай жанчынай на гэтай пасадзе за ўсю гісторыю краіны. Пэлосі стала самай высокапастаўленай жанчынай у амерыканскай гісторыі на момант уступлення на пасаду, знаходзячыся на трэцяй ступені ўпраўленчай іерархіі пасля прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта ЗША. Дэмакраты тады зноў аднавілі большасць у ніжняй палаце амерыканскага парламента пасля дванаццацігадовага знаходжання ў апазіцыі.

На прамежкавых выбарах у Палату прадстаўнікоў дэмакраты страцілі большасць, таму пасаду спікера перайшла да рэспубліканцаў. З 3 студзеня 2011 года яна была лідарам фракцыі меншасці ў Палаце.

На прамежкавых выбарах у Палату прадстаўнікоў у 2018 годзе дэмакраты вярнулі большасць у гэтым органе ўлады, таму Пэласі зноў заняла пасаду спікера Палаты прадстаўнікоў. Сярод іншай яе дзейнасці на гэтай пасадзе, яна дэ-факта ўзначальвала абодва працэсы імпічменту Дональду Трампу ў Палаце прадстаўнікоў у 2019 і 2021 гадах гадах.

Зноскі

  1. Nancy Pelosi // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Nancy Pelosi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Nancy D"Alesandro Pelosi // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Profile: Nancy Pelosi
  5. http://www.usatoday.com/story/onpolitics/2013/01/23/pelosi-superbowl-49ers-ravens/1859309/
  6. geni.com — 2006. — 175000000 экз.
  7. http://bioguide.congress.gov/scripts/biodisplay.pl?index=P000197