Перайсці да зместу

Эманюэль Макрон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Эмануэль Макрон)
Эманюэль Макрон
фр.: Emmanuel Macron
Сцяг Прэзідэнт Францыі Сцяг
з 14 мая 2017
Кіраўнік урада Эдуар Філіп
Папярэднік Франсуа Аланд
Сцяг Князь Андоры Сцяг
з 14 мая 2017
Сумесна з Жаан Энрык Вівес-і-Сісілья
Кіраўнік урада Антоні Марці
Папярэднік Франсуа Аланд
Сцяг Старшыня руху «Наперад!» Сцяг
6 красавіка 2016 — 8 мая 2017
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік пасада перайменавана
Катрын Барбару
(як в.а. старшыні партыі «Наперад, Рэспубліка!»);
Крыстаф Кастанер
(як генеральны дэлегат партыі «Наперад, Рэспубліка!»)
Сцяг Міністр эканомікі, фінансаў і лічбавай эканомікі Францыі
26 жніўня 2014 — 30 жніўня 2016
Прэзідэнт Франсуа Аланд
Кіраўнік урада Мануэль Вальс
Папярэднік Арно Мантэбур
Пераемнік Мішэль Сапен
Сцяг Намеснік генеральнага сакратара прэзідэнта Францыі
15 мая 2012 — 15 ліпеня 2014
Прэзідэнт Франсуа Аланд
Папярэднік Жан Кастэ

Нараджэнне 21 снежня 1977(1977-12-21)[1][2][…] (48 гадоў)
Імя пры нараджэнні фр.: Emmanuel Jean-Michel Frédéric Macron[4]
Бацька Jean-Michel Macron[d][5]
Маці Françoise Noguès[d]
Жонка Брыжыт Макрон[d][6]
Грамадзянства
Веравызнанне агнастыцызм[7] і Каталіцкая Царква
Партыя Сацыялістычная партыя (2006—2009)
Наперад, Рэспубліка! (2016—2017)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітыка[8]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт elysee.fr/emmanue… (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эманюэль Макрон (фр.: Emmanuel Macron; нар. 21 снежня 1977(1977-12-21)[1][2][…], Ам’ен, Францыя[3]) — французскі палітык, былы інвестыцыйны банкір. 26 жніўня 2014 года быў прызначаны міністрам эканомікі, прамысловасці і статыстыкі ў другім урадзе Вальса. Падаў у адстаўку 30 жніўня 2016 года. Атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах 2017 года.

Нарадзіўся 21 снежня 1977 года ў Ам’ене (Францыя) у сям’і прафесара неўралогіі Універсітэта Пікардыі Жан-Мішэля Макрона і доктара медыцынскіх навук Франсуазы Макрон-Нагес.

Вучыўся ва Універсітэце Парыж X-Нантэр, Інстытуце палітычных даследаванняў і Нацыянальнай школе адміністрацыі. З 1999 па 2001 год быў памочнікам французскага філосафа Поля Рыкёра.

З 2004 па 2008 год працаваў інспектарам у Міністэрстве эканомікі Францыі. З 2007 года займаў пасаду намесніка дакладчыка для Камісіі па паляпшэнні французскага росту на чале з Жакам Аталі. Быў інвестыцыйным банкірам у фінансавай кампаніі «Rothschild & Co».

Уступ на пасаду міністра 27 жніўня 2014 года

Палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіўся ў сацыялістычнай партыі з 2006 па 2009 год.

З 2012 па 2014 год працаваў намеснікам генеральнага сакратара пры прэзідэнце Аландзе. Падаў у адстаўку 10 чэрвеня 2014 года, а 26 жніўня прызначаны Міністрам эканомікі Францыі.

Галоўнае дасягненне Макрона ва ўладзе — прыняцце «закона дзеля эканамічнага росту, актыўнасці і роўнасці шанцаў». «Закон Макрона», як на яго спасылаюцца, быў прыняты 6 жніўня 2015 года. Ён прадугледжвае лібералізацыю некаторых сектараў эканомікі, у тым ліку адкрыццё магазінаў па нядзелях, адкрыццё для канкурэнцыі сектара аўтобуснага транспарту і інш.[9]. Гады міністэрскай дзейнасці Макрона адзначаны актыўнымі працэсамі зліцця і паглынання дзяржаўных кампаній (сярод якіх Alstom і Technip)[10].

6 красавіка 2016 года ён стварыў рух «Наперад, Рэспубліка!» які абвясціў «ні правым, ні левым»[11].

16 лістапада 2016 года Макрон абвясціў аб сваім удзеле ў Прэзідэнцкіх выбарах у Францыі 2017 года і апублікаваў кнігу-праграму «Révolution» («Рэвалюцыя»), якая адразу зрабілася бестселерам[12]. У час выбарчай кампаніі штаб Макрона абвінавачваў расійскія дзяржаўныя СМІ RT і Sputnik News у публікацыі фэйкавай інфармацыі аб іх кандыдаце[13].

Прэзідэнцкія выбары 2017 года

[правіць | правіць зыходнік]

Прайшоў у другі тур разам з Марын Ле Пэн, набраўшы 23,86 % галасоў[14]. Яго кандыдатуру падтрымалі кандыдаты ад партый «Рэспубліканцы» і «Сацыялістычная Партыя» Франсуа Фіён і Бенуа Амон[15].

У другім туры прэзідэнцкіх выбараў выступаў апанентам Марын Ле Пэн — лідара крайне правых, — і перамог, набраўшы 66,06 % галасоў супраць 33,94 % у Ле Пэн[16][17]. На думку назіральнікаў, настолькі рашучая перамога Макрона тлумачыцца страхам выбаршчыкаў адносна нестабільнасці, якая пагражала б Францыі ў выпадку перамогі Ле Пэн. Макрон — наймаладзейшы прэзідэнт у гісторыі Французскай Рэспублікі, станам на час абрання.

Эманюэль Макрон — прыхільнік еўрапейскай інтэграцыі і трансатлантычнага сяброўства[13]. У знешняй палітыцы з’яўляецца еўрапейскім федэралістам, які гатовы супрацоўнічаць з Марцінам Шульцам у выпадку абрання яго канцлерам ФРГ. Тым не менш, яму бліжэй палітычны курс Ангелы Меркель. Не падтрымлівае прызнанне дзяржавы Палесціна.

Прыхільнік рынкавай эканомікі і павелічэння выдаткаў на войска, спецслужбы і паліцыю. Выступае за абмежаванне замежных інвестыцый і за гандлёвую дамову паміж ЕС і Канадай.

У час прэзідэнцкай кампаніі 2017 года казаў аб неабходнасці правесці глыбокія рэформы, якіх Францыя не ведала ўжо болей за 30 гадоў.

  1. 1 2 Emmanuel Macron // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Emmanuel Macron // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Who's Who in France — Paris: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908
  4. 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #1089164025 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 3 мая 2017.
  5. ↑ http://colchide.com/people/emmanuel-macron/
  6. ↑ https://www.elysee.fr/en/brigitte-macron Праверана 8 чэрвеня 2024.
  7. ↑ Plowright A. Meeting with Pope puts Macron's religious views in spotlight
  8. ↑ Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
  9. ↑ Ce que contient (désormais) la loi Macron
  10. ↑ Наталья Руткевич. Продукт по имени Макрон // Радио Свобода, 09.03.2017
  11. ↑ Focraud, Arnaud. Emmanuel Macron lance son mouvement politique, ni "à droite" ni "à gauche" - leJDD.fr. LeJDD.fr [французская]. Праверана 2017-02-05.
  12. ↑ "Révolution", le livre-programme de Macron cartonne. Challenges(фр.). Архівавана з арыгінала 16 студзеня 2017. Праверана 2017-02-05.
  13. 1 2 Александр Баранов. «Французский Обама»: почему Макрон — плохой вариант для Кремля «Русская служба BBC», 24.04.2017
  14. ↑ http://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/4205614
  15. ↑ Эйро, Казнёв, Фийон и Амон призвали французов голосовать за Макрона «ТАСС», 23.04.2017
  16. ↑ «Официальный итог: Макрон стал президентом Франции с 66 % голосов»
  17. ↑ Эманюэль Макрон перамог на выбарах прэзідэнта Францыі. Наша Ніва. 7 мая 2017. Праверана 7 мая 2017.