Сухое балота
Сухое балота | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Івацэвіцкі раён |
Плошча | 161 км² |
Найбольшая глыбіня | 5,3 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,8 м |
Сухо́е бало́та[1] — балота нізіннага тыпу ў цэнтральнай і паўночнай частках Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі, пераважна ў вадазборы ракі Грыўда.
Плошча 16,1 тыс. га. Глыбіня торфу да 5,3 м, сярэдняя — 1,8 м. Запасы торфу каля 43,3 млн.тон (здабываецца на ўгнаенне). На поўначы балота пад торфам ёсць сапрапель (Сухабалоцкае радовішча сапрапелю). Асушана каля паловы плошчы балота, выкарыстоўеваецца пад ворыва і сенажаць. Частка масіву ўваходзіць у гідралагічны заказнік Выганашчанскае. На неасушанай тэрыторыі пераважаюць асаковыя бярэзнікі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сухо́е бало́та // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 298. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).