Аднадомная расліна. Багата спараносіць ў канцы лета. Размнажаецца таксама вегетацыйна[1]. Часцей за ўсё не вельмі вялікая расліна, мяккая і друзлая ў свежым стане і цвёрдая пасля высыхання. Колер раслін бледны: бялёсы, жаўтлявы або пурпурна-блакітны, а часам і глыбокі пурпурна-чырвоны. Споры маюць памер 27-33 мкм. Споравыя капсулы спеюць з пачатку да сярэдзіны лета.