Герб Гальшанаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Герб Гальшанаў
Coat of Arms of Halszany, Belarus.svg
Дэталі
Шчыт
Варажскі
Заснаванне 17 ліпеня 2006

Герб Гальшанаў — герб вёскі Гальшаны Ашмянскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455. Гальшаны сталі першай вёскай у Гродзенскай вобласці, якая атрымала свой герб. Гістарычным падмуркам для яго стварэння сталі родавыя гербы былых уладальнікаў мястэчка — Гальшанскіх і Сапегаў[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Герб уяўляе сабой варажскі шчыт, які мае трохвугольную ніжнюю канцавую частку, у верхнім чырвоным поле намаляваны гіпацэнтаўр – міфічная фігура каня сярэбранага колеру, якая мае галаву, грудзі і рукі чалавека натуральнага колеру, на канцы хвастапашча дракона, якую паражае залатая страла з сярэбраным апярэннем, выпушчаная з залатога лука рукамі самога гіпацэнтаўра; ва ніжняй канцавой частцы блакітнага колеру – герб «Ліс» – сярэбраная, двойчы перакрыжаваная страла.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]