Сцяг Грэнады

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг Грэнады
Грэнада

Flag of Grenada.svg

Зацверджаны

7 лютага 1974

Прапорцыя

FIAV 111000.svg 3:5

Аўтар сцяга

Anthony C. George

Civil Ensign of Grenada.svg
FIAV 000110.svg Грамадзянскі і ўрадавы марскі сцяг


Naval Ensign of Grenada.svg
FIAV 000001.svg Ваенна-марскі сцяг

Прапорцыя

1:2

Сем зорак сцяга Грэнады выкарыстаны ў якасці сімвала надзеі на добрую будучыню, а таксама сімвалічна адлюстроўваюць сем адміністрацыйных адзінак у складзе астраўной краіны: Сент-Джорджэс (вялікая зорка ў сярэдзіне сцяга для сталіцы), Сент-Джон, Сент-Марк, Сент-Патрык, Сент-Эндру, Сент-Дэвід і астраўны ланцуг Грэнадзінаў. Колеры сцяга маюць наступныя значэнні:

  • Чырвоны сімвалізуе гармонію і яднанне ў спалучэнні з мужнасцю, якая была неабходнай у набыцці незалежнасці краіны.
  • Жоўты — колер сонца і добразычлівасці жыхароў краіны, а таксама сімвал мудрасці.
  • Зялёны сімвалізуе пладароднасць сельскай гаспадаркі, якая складае эканамічную аснову Грэнады.

У левым зялёным трохвугольніку знаходзіцца мускатны арэх, вырошчванне якога з'яўляецца асновай эканомікі Грэнады і важнейшым прадуктам экспарту.

Сцяг Грэнады быў афіцыйна зацверджаны 7 лютага 1974 года.