Сцяг Мексікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мексіка
Зацверджаны 16 верасня 1968
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 4:7
Аўтар сцяга Франсіска Эпенс Эльгера

Сцяг Мексікі (ісп.: Bandera de México) уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 4:7, якое складаецца з трох роўнавялікіх вертыкальных палос - зялёнай, белай і чырвонай. У цэнтры белай паласы - малюнак герба Мексікі. Зялёны колер сцяга азначае надзею, а таксама багацце добрай глебы Мексікі. Белы сімвалізуе чысціню, чырвоны - кроў, разлітую за незалежнасць краіны. Сцяг прыняты 16 верасня 1968 года. 24 лютага ў Мексіцы святкуецца Дзень сцяга.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Легенда[правіць | правіць зыходнік]

Паводле ацтэкскай легенды, бог Уіцылапачтлі (Huitzilopochtli) прадказаў ацтэкам, якія шукалі зямлю, каб жыць, што яны павінны знайсці арла, які сядзіць на камяністым месцы на вяршыні кактуса-напаля і пажырае змяю. Калі яны знайшлі гэтага арла, яны абгрунтаваліся там, і ўзвялі там першы храм у гонар свайго бога-заступніка Уіцылапачтлі. Гэты арол і выяўлены пасярэдзіне сцяга.