Сцяг Арубы
Аруба | |
---|---|
Каралеўства Нідэрланды | |
![]() |
|
Зацверджаны | 18 сакавіка 1976 |
Прапорцыя |
![]() |
Дзяржаўны сцяг Ару́бы — быў прыняты ў якасці дзяржаўнага сімвала краіны 18 сакавіка 1976 года.
Гэты дзень з'яўляецца дзяржаўным святам астраўной дзяржавы Аруба, які вядомы як «Дзень Сцяга» і святкуецца жыхарамі вострава з карнавальнымі шэсцямі і кірмашамі.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Сцяг уяўляе сабой светла-сіняе поле (званае «колерам ААН» з-за падабенства з колерам поля сцяга ААН), па якім пралягаюць дзве вузкія паралельныя гарызантальныя жоўтыя паласы ў ніжняй частцы сцяга, і чатырохканцовую чырвоную зорку ў левым верхнім полі сцяга. Зорка абрамлена тонкай паласой белага колеру.
-
Сцяг губернатара Арубы.
Прыняты 29 кастрычніка 1985.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сцяг Арубы (англ.) на сайце ўрада вострава www.aruba.com (англ.)
- Як быў абраны сцяг Арубы Архівавана 21 сакавіка 2004. (англ.), аўтар Sarah Bollinger