Сцяг Антыгуа і Барбуды
Выгляд
| Сцяг Антыгуа і Барбуды | |
|---|---|
|
|
|
| Зацверджаны | 27 лютага 1967 |
| Выкарыстанне |
|
| Прапорцыя | 2:3 |
| Аўтар сцяга | Рэджынальд Самюэль |

Сцяг берагавой аховы, прапорцыя: 2:3Дзяржаўны сцяг Антыгуа і Барбуды — прыняты 27 лютага 1967 года.
Сімволіка сцяга шматзначная.
- Узыходзячае сонца адлюстроўвае ў сімвалічнай форме світанак новай эры.
- Чорны колер указвае на афрыканскія карані жыхароў.
- Чырвоны колер сімвалізуе энергію народа.
- Паслядоўная афарбоўка — жоўты, сіні і белы (уніз ад сонца) — сонца, мора, і пясок.
- Сіні колер — сімвал надзеі, а таксама сімвалізуе Карыбскае мора.
- V-вобразная форма — сімвал перамогі (ад англ.: victory — перамога).
Сцяг створаны мастаком і скульптарам сэрам Рэджынальдам Самюэлем і выкарыстоўваецца з часу атрымання самакіравання ў 1967 годзе. Праект Самюэля стаў лепшым у конкурсе, у якім удзельнічала больш 600 аўтараў.[1]