Сцяг Грэнландыі
<table class="infobox infobox-247e2185a6b525a7 " style="width:250px" data-name="Сцяг аўтаномнай вобласці
Грэнландыя" >Сцяг аўтаномнай вобласці
ГрэнландыяДанія
Зацверджаны
21 чэрвеня 1985
Прапорцыя
2:3
Аўтар сцяга
Туэ Крысціянсен
Сцяг Грэнландыі — прыняты 21 чэрвеня 1985 года.
Уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з двума гарызантальнымі палосамі. Зверху размешчана паласа белага колеру, унізе - чырвонага. На палосах размешчаны чырвона-белы круг. Верхняя частка круга чырвонага колеру, ніжняя - белага.
Паласа белага колеру сімвалізуе ледзяныя горныя вяршыні Грэнландыі, чырвоная паласа - акіян. Белая частка круга азначае айсбергі і пакавы лёд, чырвоная яго частка - фіёрды. Іншыя інтэрпрэтацыі трактуюць круг на сцягу як сімвал захаду і ўзыходу сонца. Каляровая гама паўтарае колеры сцяга Даніі, валоданнем якой з'яўляецца Грэнландыя.
Першыя спробы стварэння сцяга Грэнландыі адносяцца да 1973 года. У прыватным парадку было створана некалькі праектаў. У 1980 годзе ўрад аб'яўляе афіцыйны конкурс на стварэнне сцяга, дзе было разгледжана больш за 500 праектаў. У выніку перамог дадзены варыянт.
-
Пабудова сцяга Грэнландыі
-
«Альтэрнатыўны» сцяг Грэнландыі, прапанаваны ў 1984 годзе (на манер скандынаўскіх)