Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў
| Сцяпан Гаўрусёў | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў |
| Дата нараджэння | 10 мая 1931 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 12 сакавіка 1988 (56 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | |
| Гады творчасці | 1948—1988 |
| Кірунак | Сацыялістычны рэалізм |
| Жанр | Лірыка |
| Мова твораў | беларуская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Прэміі | |
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў (10 мая 1931, в. Нова-Аляксандраўка, цяпер Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць — 12 сакавіка 1988, Мінск) — беларускі паэт, перакладчык[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 10 мая 1931 года ў вёсцы Нова-Аляксандраўка. З сялянскай сям'і. Скончыў у 1951 годзе Магілёўскае педагагічнае вучылішча. Служыў у Савецкай Арміі. У 1954—1957 гг. быў супрацоўнікам рэспубліканскай газеты «Звязда», у 1964—1965 гг. — рэдактарам выдавецтва «Беларусь».
Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1955 года.
Памёр 12 сакавіка 1988 года ў Мінску. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў вершамі ў 1948 годзе[1]. Аўтар зборнікаў паэзіі «Паходныя кастры» (1955)[1], «На грэбнях хваль» (1959), «Шчодрасць» (1962), «Ураган» (1966), «Профіль веку» (1969), «Кляновыя лісты» (1971), «Пераклічка» (1973), «Клопат» (1976), «Водсветы» (1978), «Азарэнне» (1980), «Крона» (выбранае, 1981), «Пладаноснасць» (1986), «Званы нябёс» (1988). Выступаў у друку з рэцэнзіямі і літаратурна-крытычнымі артыкуламі.
Скразны матыў, які прагучаў у паэзіі Сцяпана Гаўрусёва ўзбуйнена і драматычна, як біяграфія цэлага пакалення, — памяць аб вайне («Я вырас пад гарматнымі стваламі»)[1]. Трывога за мір на свеце, адказнасць за ўсё жывое на зямлі ў паэме «Профіль веку» (1967), вершах. Сярод іншых тэм — услаўленне ратнага і працоўнага подзвігу народа, стваральная місія сучасніка, апяванне хараства роднай прыроды (паэма «Штодзённы лістапад», 1959). Паэт адухаўляе, паэтызуе працу, сілу і прыгажосць чалавека. У яго многа любоўных вершаў, каханне ў якіх наіўнае, пакутнае, цнатлівае і далікатнае, але яно ўзвышае чалавека. Аўтар умее ўздымаць лірычную споведзь ад інтымных пачуццяў да сацыяльнага пафасу, ад канкрэтнага, рэальнага вобраза ўзвышацца да рамантычнага, метафарычнага. У душы рамантычнага героя яго паэзіі, «сонцапаклонніка», які жыве ў касмічнаўзбуйненых маштабах, — няспыннае змаганне дабра са злом. Але пры ўсёй манументальнасці гэта жывы, зямны чалавек. Характэрныя рысы паэзіі С. Гаўрусёва — прадметнасць, канкрэтная, пачуццёвая вобразнасць, гіпербалізаванасць, экспрэсіўнасць пачуццяў, спалучэнне страснай публіцыстыкі з лірычнай задушэўнасцю, інтанацыйная разнастайнасць, гарманічная традыцыйная форма верша[3].
Перакладчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Пераклаў на беларускую мову шэраг твораў А. Твардоўскага, М. Ісакоўскага, М. Святлова, А. Пракоф’ева, М. Дудзіна, С. Нараўчатава, Я. Райніса, Гафура Гуляма, Міртэміра, Я. Судрабкална, І. Харыка, паэму «Ануш» А. Туманяна, «Маабіцкі сшытак» М. Джаліля (з А. Пысіным, 1975), асобныя вершы таджыкскіх, узбекскіх, азербайджанскіх і башкірскіх паэтаў[1].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Паходныя кастры» (1955)
- «На грэбнях хваль» (1959)
- «Шчодрасць» (1962)
- «Ураган» (1966)
- «Профіль веку» (1969)
- «Кляновыя лісты» (1971)
- «Пераклічка» (1973)
- «Клопат» (1976)
- «Водсветы» (1978)
- «Азарэнне» (1980)
- «Крона» (выбранае, 1981)
- «Пладаноснасць» (1986)
- «Званы нябёс» (1988).
- 3бор твораў. Т. 1—2. Мн., 1993—94.
Прэміі
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1987) за кнігу вершаў «Пладаноснасць».
Зноскі
- ↑ а б в г д Гаврук Юрка // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 133. — 737 с.
- ↑ Гаўрусёў Сцяпан – Белліт (12 верасня 2023). Праверана 4 жніўня 2024.
- ↑ І. Саламевіч (1997)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): даведнік / склад. А. Гардзіцкі. — Мн., 1994.
- Саламевіч І. Гаўрусёў // БЭ ў 18 т. Т. 5. — Мн., 1997.
- Нарадзіліся 10 мая
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Дрыбінскім раёне
- Памерлі 12 сакавіка
- Памерлі ў 1988 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
- Выпускнікі Сацыяльна-гуманітарнага каледжа (Магілёў)
- Супрацоўнікі газеты «Звязда»
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
- Асобы
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты СССР
- Паэты Беларусі
- Паэты XX стагоддзя
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Беларускамоўныя паэты